Ваенна-паветраныя сілы СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ваенна-паветранныя сілы СССР
Flag of the Soviet Air Force.svgСцяг ВПС СССР
Гады існавання 19181991
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Тып Ваенна-паветранныя сілы
Удзел у Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Савецка-фінская вайна, Другая сусветная вайна, Савецкая інтэрвенцыя ў Афганістан

Ваенна-паветранныя сілы СССР — адзін з відаў Узброенных сілаў СССР.

Савецкія ВПС ствараліся разам з Чырвонай Арміяй. 28 кастрычніка 1917 года па ініцыятыве Леніна было створана Бюро камісараў авіяцыі і паветраплавання. У снежні 1917 года была заснаваная Усерасійская авіяцыйная калегія па кіраванні Паветраным флотам Рэспублікі, на якую ўскладаліся задачы кіраўніцтва фарміраваннем авіяцыйных частак, цэнтральных і мясцовых упраўленняў Паветранага флоту РСФСР, падрыхтоўка авіяцыйных кадраў і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. У студзені 1918 года былі сфармаваныя першыя 6 авіяцыйных атрадаў (па 12 самалётаў у кожным), накіраваныя пад Петраград, на Украіну і ў Беларусь. Адначасова са стварэннем першых авіяцыйных частак праводзілася рэарганізацыя органаў кіравання. 24 мая 1918 года было створана Галоўнае ўпраўленне Рабоча-Сялянскага Чырвонага Ваенна-Паветранага флоту, якое аб’ядноўвала ВПС краіны. Да лістапада 1918 года было сфарміравана 38 авіяатрады, да вясны 1919 года — 61. Усяго на франтах Грамадзянскай вайны ў 1918—1920 гадах адначасова дзейнічала да 350 савецкіх самалётаў.

У далейшым савецкія ВПС ўдзельнічалі ў Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Другой сусветнай вайне, савецка-фінскай вайне і ў Афганскай вайне.

Савецкія ВПС спынілі сваё існаванне з распадам СССР. У снежні 1991 года савецкія Ваенна-паветраныя сілы былі падзеленыя паміж 12 новаўтворанымі незалежнымі рэспублікамі: Расіяй, Украінай, Беларуссю, Малдовай, Казахстанам, Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Туркменістанам, Узбекістанам, Кыргызстанам і Таджыкістанам. У выніку падзелу савецкіх ВПС Рэспубліцы Беларусь адышла 26-я паветраная армія, на аснове якіх у далейшым і былі створаны ваенна-паветраныя сілы Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скорабагаткін, К.Ф; Белавусаў, Л.І; Верхадубаў, В.Д. 50 лет вооруженных сил СССР. — М.: Воениздат, 1968. — 565 с.