Ваенныя злачынствы падчас Тыграйскага канфлікту

У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. У канфлікт у той ці іншай ступені былі ўцягнуты суседнія Эрытрэя, якая наўпрост падтрымала цэнтральныя ўлады і ўварвалася ў Тыграй, і Судан, якога Эфіопія абвінавачвае ў супрацоўніцтве з НФВТ, што прывяло да ўзброеных сутыкненняў на мяжы дзвюх краін.
У ходзе баявых дзеянняў неаднаразова фіксаваліся ваенныя злачынствы, здзяйсняныя абедзвюма бакамі.
Выпадкі[правіць | правіць зыходнік]
Масавыя забойствы[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку лістапада 2020 года ў горадзе Хамера рэгіёна Тыграй на паўночным захадзе Эфіопіі адбылася масавая расправа.
Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[2][3] і ўрадавай арміі[4]. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцы і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі[3]. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны, якія яны прыпісваюць байцам Фано[4]. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы[5].
Пазней Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям, якія змяшчаюць целы. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[6].
У перыяд з 9 па 10 лістапада ў Май Кадра здзейсненіная масавая разню супраць мясцовага насельніцтва, што пераважна былі з народнасці амхара. Большасць ахвяр з’яўляліся працоўнымі мігрантамі з розных рэгіёнаў. Па дадзеных эфіопскай камісіі па правах чалавека, было забіта па меншай меры 600 чалавек[7] [8]. Злачынства здзейснена пры дапамозе сякер і мачэтэ[9]. Эфіопская камісія мяркуе, што магло загінуць яшчэ больш мірных жыхароў: некаторыя людзі прапалі без вестак, хтосьці схаваўся за межамі горада. Камісія правяла падлікі пасля наведвання горада Май-Кадра ў рэгіёне Тыграй і шэрагу іншых эфіёпскіх гарадоў. Улады абвінавацілі ў падзеях паўстанцаў. Па словах праваабаронцаў, разню зладзіла не сама НФВТ, а саюзная групоўка «Самры». Разам з паўстанцамі і паліцыяй НФВТ нібыта праводзілі рэйды, у выніку якіх забілі сотні людзей за іх паходжанне. Выжылыя таксама распавялі, што некаторыя людзі, якіх не кранула расправа, дапамагалі пацярпелым хавацца і хавалі іх у сваіх дамах, цэрквах і на палях[10].
Паралельна з гэтым адбыліся расправы над мясцовым насельніцтвам у раёне горада Адыграт, у чым абвінавацілі ваеннаслужачых эрытрэйскі арміі[11][12].
15 снежня, па дадзеных EEPA, 750 чалавек, якія хаваліся ў царкве Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храмы і расстраляны на суседняй плошчы. У той жа справаздачы па сітуацыі EEPA гаворыцца, што паступалі паведамленні аб цяжкіх баях у Мэкэле і яго ўскраінах, а таксама аб артылерыйскіх абстрэлах у Вурко[13].
18 студзеня ў Хамера адбылася новая разня, падчас якой апалчэнцы Фано (народнасць амхара) забілі 92 мясцовых жыхароў, разрабавалі дамы, прадпрыемствы і склады для захоўвання прадуктаў[14].
1 сакавіка, паводле EEPA, апалчэнцы Фано забілі 250 чалавек блізу Хамеры[15]. 11 сакавіка, згодна з той жа крыніЦай, адбылася разня ў горадзе Энкікумель, паміж Шырам і Эндабагунай, дзе больш за 100 маладых людзей былі пакараныя смерцю эфіопскімі і эрытрэйскімі войскамі[16]. 14 сакавіка салдаты федэральных войск расстралялі 5 грамадзянскіх асоб, забіўшы 3 з іх у горадзе Вукро. Па словах мясцовых жыхароў, гэтыя забойствы былі адказам на нядаўнія напады паўстанцаў[17]. 23 сакавіка заходнія крыніцы паведамлялі аб разні ў вёсцы Тэка-Тэсфай ва Усходнім Тыграі, дзе дзесяткі мірных жыхароў былі нібыта забітыя эрытрэйскімі і эфіопскімі салдатамі[18]. 24 сакавіка, паводле EEPA, адбылося забойства ўрадавай арміяй больш за 20 мірных жыхароў недалёка ад горада Фрэвейні. Як сцвярджалася, вайскоўцы выцягнулі мірных жыхароў з грамадскага аўтобуса і пасля пакаралі смерцю[19].
5 красавіка эрытрэйцы забілі 30 мірных жыхароў у Май Када на Усходзе Тыграя[20]. 8 красавіка паведамілялася аб новай серыі масавых забойстваў, учыненых эрытрэйскімі і эфіопскімі войскамі, падчас якіх загінула больш за 230 мірных жыхароў[21]. 12 красавіка EEPA паведаміла аб серыі масавых забойстваў, за якія, меркавана, стаяць апалчэнцы Фано і федэральная армія. Было забіта больш за 330 мірных жыхароў[22].
У перыяд з 16 ліпеня па 2 жніўня апалчэнцы Фано, спецназ Амхара і эрытрэйцы забілі ад 50 да 95 мірных жыхароў у Хамеры[23].
19 верасня ўлады рэгіёну Амхара паведамілі, што Сілы абароны Тыграя забілі 600 мірных жыхароў у вёсцы Забеле[24].
1 лістапада ўлады Эфіопіі паведамілі аб тым, што ў горадзе Камбольча прыхільнікамі руху НФВТ было пакарана больш за сто чалавек[25].
Сексуальны гвалт[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню пра згвалтаванні загаварылі 4 студзеня 2021, калі Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын падвергнулася сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групавога. Многія жанчыны ў Мэкэле пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзеныя ўралавымі сіламі, а месцы іх утрымання пад вартай засталося невядомым[26]. У злачынствах абвінавачваліся войскі федэральных уладаў. 30 студзеня ў сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль пацвердзіў паведамленні аб сексуальным гвалце з боку ўрадавай арміі[27]. 31 студзеня Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана аб згвалтаваннях падчас вайны ў Тыграе, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[28]. Для раследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[29]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[29]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «дадзеныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[30].
Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў[правіць | правіць зыходнік]
19 лістапада, па дадзеных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскія ўзброеныя сілы прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовым пакаранням смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-саайчыннікаў назад у Эрытрэю[31].
10 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаныя вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю[32].
1 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку[33]. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскі сіл». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складала 20 000 чалавек[34]. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба[33].
Расследаванні[правіць | правіць зыходнік]
ЭКПЧ і УВКПЧ[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[35]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[36][37].
У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[38].
АКПЧН[правіць | правіць зыходнік]
12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой ўвайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Voice of America – Tigrinya, 11 June 2021: 'ነበርቲ ሓውዜን ግዳያት ኵናት ትግራይ ብጅምላ ይቐብርሉ ኣለው'ፀብፃብ ሄዘር ሞርዶክ
- ↑ Ethiopian military seizes airport as fighting rages in Tigray (11 лістапада 2020).
- ↑ а б After the bombs they attacked with knives, claim Ethiopians fleeing peace prize winner's war (23 November 2020).
- ↑ а б 'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees (2 снежня 2020).
- ↑ Fleeing Ethiopians Tell of Ethnic Massacres in Tigray War (9 снежня 2020).
- ↑ 70 clandestine burial pits found in Humera-reports (29 лістапада 2020).
- ↑ Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state . Amnesty International (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 12 November 2020.
- ↑ Maikadra massacre is a "crime of atrocity": Human Rights Commission , Addis Standard (24 November 2020).
- ↑ Множество гражданских убиты в Тыграі
- ↑ Подсчитано число погибших в результате массовой резни в Эфиопии // Lenta.ru, 24 ноября 2020
- ↑ The situation in Tigray at the beginning of 2021 . Researchgate (2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 31 – 20 December . Europe External Programme with Africa (20 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 50 – 09 January 2021 . Europe External Programme with Africa (9 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 60 - 19 January 2021 (Europe External Programme with Africa)
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 96 – 03 March 2021 . Europe External Programme with Africa (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021.
- ↑ Situation Report EEPA Horn No. 102 12 March 2021
- ↑ Situation Report EEPA Horn No.103 15 March 2021
- ↑ Situation Report EEPA Horn No. 110 24 March 2021
- ↑ EEPA No. 111 – 25 March 2021 . Europe External Programme with Africa (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2021.
- ↑ Twitter message by BeniamTewolde, message No. 1381284866273255425 . Beniam Tewolde is mechanical engineer and staff of Grand Valley State University in the USA.
- ↑ EEPA No. 123 – 9 April 2021 . Europe External Programme with Africa (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021.
- ↑ https://www.eepa.be//wp-content/uploads/2020/11/Situation-Report-EEPA-Horn-No.-125-13-April-2021.pdf
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 195 - 03 August 2021 (3 жніўня 2021).
- ↑ Voice of America (Amharic), 20 September 2021: ቆቦ ውስጥ ስድስት መቶ ሰው እንደተገደለ ነዋሪዎች ተናገሩ
- ↑ В Эфиопии повстанцы убили более ста жителей захваченного города (руск.) . РИА Новости (1 лістапада 2021).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 45 – 4 January 2021 . Europe External Programme with Africa (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021.
- ↑ 'Choose - I kill you or rape you': abuse accusations surge in Ethiopia's war (23 студзеня 2021).
- ↑ Ethiopia - Tigray Region Humanitarian Update – Situation Report Last updated: 25 Jan 2021 (недаступная спасылка). United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ а б Task force starts investigating alleged sexual violence in Tigray (3 лютага 2021).
- ↑ Ethiopia confirms reports of rape in Tigray war (12 лютага 2020).
- ↑ Refugees Come Under Fire as Old Foes Fight in Concert in Ethiopia (28 снежня 2020). Праверана 12 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021 . Europe External Programme with Africa (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
- ↑ а б In Pictures: Eritrean refugees caught in crossfire in Ethiopia (1 лютага 2021).
- ↑ Ethiopia: UN says 20,000 refugees missing in Tigray (2 лютага 2020).
- ↑ U.N. rights chief agrees to Ethiopia request for joint Tigray inquiry (18 сакавіка 2021).
- ↑ Ethiopia: The Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights and the Ethiopian Human Rights Commission to conduct a joint investigation with a view to a credible accountability process (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021.
- ↑ Probe announced into alleged Tigray rights violations: UN rights office (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021.
- ↑ Joint team to start investigation in Tigray (15 мая 2021).