Важак (мем)
Важак, або Вожак, або Ваяк, або Вояк (англ.: Wojak, паходзіць ад польск.: wojak), тое ж сама вядомы як Я ведаю гэта пачуццё, бро! — гэта графічны мем, які паказвае лысага і крыху сумнага чалавека, намалёванага ў Пэйнце. З’явіўся каля 2010.
Важак спачатку і на працягу шмат год выкарыстоўваўся ў шматлікіх мемах, дзе трэба было паказаць пакуты адрынутага, непатрэбнага, але, часам, суперажыўнага чалавека (напрыклад, у мемах «Ізгой на дыскатэцы», «Рабяты, можна я ўжо пайду?», «Я ведаю гэта пачуццё, бро!»). З цягам часу мем выйшаў за межы першапачатковага ужывання, і стаў выкарыстоўвацца у найшырачэзных межах мемнае прасторы, дзе патрабаўся каментарый ад спазналага жыццё, часам крыху іранічнага, анона.
Менавіта калі Важак стаў ужывацца для адлюстравання тыповага анона, ён спарадзіў сотні іншых мемаў, сярод якіх, у тым ліку:
- NPC-важак
- Плачучы важак
- Бумер і 30-гадовы бумер
- Зумер
- Думер
- Блумер
- Глумер
- Трад-вайф
- Думер-гёрл
- Сойжак
- Так!-хлопец і яго ўродлівы антыпод
- Брэйнлет
- Кумер
- Туінкжак (думер-бой)
- Афраамерыканскія важакі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка Важака ў энцыклапедыі Know Your Meme