Вазапісец Аміка
Вазапісец Аміка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | Lucanian vase-painter, вазапісец чырвонафігурнага стылю |
![]() |
Вазапісец Амік (англ.: Amycus Painter, ням.: Amykos-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Луканіі ў 5 стагоддзі да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Гэты плённы вазапісец працаваў у майстэрні, размешчанай у Метапонце. Хаця яго раннія працы (430—420 да н.э.) нясуць на сабе ўплыў вазапісца Пісцічы, ён неўзабаве стварыў сваю ўласную манеру. Шэсць нестарыд, прыпісаныя аўтарству вазапісца Аміка, прызнаныя найстаражытным узорам старажытнагрэчаскай керамікі паўднёва-італьянскага рэгіёну. Акрамя міфалагічнай тэматыкі вазапісец Аміка шырока выкарыстаў матывы дыянісійскія, палестры, а таксама іншыя жанравыя сцэны. Стыль майстра паўплываў на яго шматлікіх вучняў і паслядоўнікаў.
Вядомыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- імянная ваза — гідрыя, на якой намаляваная міфалагічная сцэна — пакаранне Аміка арганаўтамі. Цяпер ваза захоўваецца ў Кабінеце медалёў у Парыжы.
- нестарыда з фігурамі на двух рэгістрах. Абодва яны малююць воінаў з даспехамі, якія стасуюцца (бок А) або праследуюць (бок) юных дзяўчат. Экспануецца ў Луўры[1].
- кратар D150-1977 ў Нацыянальнай галерэі Вікторыі, Мельбурн, Аўстралія[2].
- кратар з выявай маладой жанчыны ў хітоне і гіматыі, што трымае пад збруяй каня[3].
Зноскі
- ↑ Lucanian red-figure nestoris(недаступная спасылка)
- ↑ The Amykos Painter(недаступная спасылка)
- ↑ Arthur Dale Trendall, The Red-Figured Vases of Lucania, Campania and Sicily, Third Supplement (Consolidated), London, 1983, no. 201a, p. 16.(недаступная спасылка)(недаступная спасылка)