Вазапісец Додвела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вазапісец Додвела
Род дзейнасці вазапісец чорнафігурнага стылю, карынфскі вазапісец
Дата нараджэння VI стагоддзе да н.э.
Дата смерці VI стагоддзе да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Крышка Піксіды Додвела
Піксіда Додвела

Вазапісец Додвела - старажытнакарынфскі вазапісец, які працаваў у чорнафігурным стылі; яго сапраўднае імя невядома. Ён быў актыўны на працягу сярэдняга і позняга Карынфскага перыяду (каля 600-550 гг. да н.э.); яго творы датуюцца паміж 580 і 570 гадамі да нашай эры.

Вазапісец Додвела быў адным з самых важных карынфскіх вазапісцаў свайго часу. Ён афармляў у асноўным піксіды і айнахоі, але таксама і амфары з гідрыямі. На большай частцы яго вазы прысутнічаюць фрызы з жывёламі або вершнікамі. Выключнае значэнне мае піксіда, якая знаходзіцца ў дзяржаўным антычным зборы  (руск.) ў Мюнхене, вядомая як Піксіда Додвела. На яе крышцы намаляванае Калідонскае паляванне, а таксама шэраг іншых фігур з грэчаскай міфалогіі, не звязаных з асноўным матывам, уключаючы Агамемнана. Фігуры падпісаны, але не ўсе надпісы адпавядаюць фігурам, побач з якімі знаходзяцца. Яшчэ адзін важны твор цяпер экспануецца ў нацыянальным музеі віла Джулія ў Рыме. Ольпа, размаляваная фрызам з некалькімі камастамі, якія танчаць вакол кратара; другі фрыз паказвае, як Геракл змагаецца з Гідрай. Звычайна карціны Вазапісца Додвела паказваюць шмат руціны, але ім не хапае дакладнасці. Каля 70 вазы прыпісваюць яму; і на думку амерыканскага археолага Дарэла Амікса  (англ.), яшчэ дзесяць мастакоў можна ахарактарызаваць, як майстраў з яго бліжэйшага кола. Яны таксама, у асноўным, працавалі з піксідамі і айнахоямі, размалёўваючы іх жывёльнымі фрызамі. Акрамя таго, некалькі пераемнікаў знаходзіліся пад уплывам вазапісца Додвела.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]