Вазапісец Сапфо
Выгляд
| Вазапісец Сапфо | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | атычны вазапісец, вазапісец чорнафігурнага стылю, вазапісец па белым фоне |
| Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
| Дата смерці | невядома |
| Грамадзянства | |


Вазапісец Сапфо — атычны чорнафігурны вазапісец, які працаваў каля 510—490 гг. да н. э.
Яго імянная ваза — гэта кальпіда з выявай паэтэсы Сапфо, што захоўваецца ў Нацыянальным музеі Варшавы (інв. 142333). Рука Вазапісца Сапфо была ідэнтыфікавана на 95 пасудзінах, 70 % з якіх з’яўляюцца лекіфамі. Яго працу таксама можна ўбачыць на плітах сцен грабніц і эпінетранах.
Амаль палова яго выяў належаць да вазапісу па белым фоне. Ён, мабыць, пазбягаў пераважнай тады чырвонафігурнай тэхнікі, але часам выкарыстоўваў тэхніку Сікса, у якой фігуры закладваюцца на чорным фоне белым або чырвоным, а дэталі прарэзвалі так, каб чорны праглядаў з-пад нізу[1]. Ён знаходзіўся пад уплывам і, магчыма вучыўся ў Эдынбургскага вазапісца[2].
Зноскі
- ↑ Mommsen, Heide, «Sappho Painter», in: Brill’s New Pauly, Antiquity volumes edited by: Hubert Cancik and Helmuth Schneider
- ↑ Reeder Williams, Ellen (1984). The archaeological collection of the Johns Hopkins University. Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-3050-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Вазапісец Сапфо на Вікісховішчы |
- The Sappho Painter’s name vase at The Beazley Archive, University of Oxford