Вазапісец пекла
Вазапісец пекла | |
---|---|
Дата нараджэння | IV стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | IV стагоддзе да н.э. |
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вазапісец пекла — умоўная назва ананімнага старажытнагрэчаскага вазапісца. Працаваў у перыяд паміж 330 і 310 гадамі да нашай эры ў Апуліі. Лічыцца вучнем іншага ананімнага вазапісца Дарыя, з працамі якога яго работы часта блытаюць.
Сапраўднае імя вазапісца невядома, як і большасці іншых старажытнагрэчаскіх майстроў. Яго працы вызначаюцца выключна стылістычным аналізам. Сваё ж імя вазапісец пекла атрымаў па імянной вазе — кратары з валютамі з выявай Аіда і Персефоны, акружаных пякельнымі персанажамі. Кратар быў знойдзены ў Канозе, а цяпер захоўваецца ў Мюнхене (Munich, Staatl. Antikensamml., 3297). Некаторыя іншыя вазы майстра захоўваюцца ў музеі Геці.
Вазаписец пекла спецыялізаваўся на афармленні буйных пасудзін, такіх як кратары і лутрафоры. Маляваныя сюжэты разнастайныя: міфалагічныя, сцэны тэатралізаваных дзействаў або пахавальныя. Ва ўсіх гэтых сцэнах вазапісец пекла дэталёва прапрацоўваў усе фігуры, упрыгожваючы іх вопратку раскошным узорам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Імянная ваза вазапісца пекла Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Вазапісец пекла — Музей Геці
- Mixing Vessel with a Deceased Youth
- Oxford Ency Classical Art Архівавана 21 жніўня 2009.
- Arthur Dale Trendall: Rotfigurige Vasen aus Unteritalien und Sizilien. Ein Handbuch. von Zabern, Mainz 1991 (Kulturgeschichte der Antiken Welt Bd. 47), ISBN 3-8053-1111-7 (besonders S. 107f.)