Вайгач
Jump to navigation
Jump to search
| Вайгач | |
| 70°01′ пн. ш. 59°33′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Ненецкая аўтаномная акруга |
| Плошча | 3 400 км² |
Вайгач (руск.: Вайгач) — востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, адносіцца да Ненецкай аўтаномнай акругі Архангельскай вобласці Расіі.
Аддзелены ад мацерыка вузкім пралівам Югорскі Шар і ад Новай Зямлі пралівам Карскія вароты. Плошча вострава 3,4 тыс. км². Паверхня раўнінная, з двума паралельнымі градамі, вышынёй да 170 м. Складзены гліністымі сланцамі, пясчанікамі і вапнякамі. Расліннасць тундравая. Шмат азёр і балот. У 1950 годзе на востраве адчыненая палярная станцыя. На востраве захавалася некалькі нянецкіх свяцілішчаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 80. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Тапаграфiчныя карты[правіць | правіць зыходнік]
- (руск.) Тапаграфічная карта R-40-XVII,XVIII.
- (руск.) Тапаграфічная карта R-41-XIII,XIV.
- (руск.) Тапаграфічная карта R-40-XXIII,XXIV.
- (руск.) Тапаграфічная карта R-41-XIX,XX.
| ||||||||