Перайсці да зместу

Вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй (1554—1557)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй у 1554—1557 гадах, у расійскай гістарыяграфіі руска-шведская вайна 1554—1557 гадоў або шведскі паход — узброены канфлікт паміж Шведскім каралеўствам і Маскоўскай дзяржавай з прычыны пагранічных спрэчак.

У XVI стагоддзі адносіны паміж Маскоўскай дзяржавай і Шведскім каралеўствам былі напружанымі. На Карэльскім перашыйку былі выпадкі парушэння мяжы, узнікалі канфлікты за месцы рыбнага і цюленевага промыслу.

Кароль Швецыі Густаў I Ваза пакрыўджаны тым, што вялікі князь Іван Васілевіч сустрэў яго пасла не ў маскоўскім Крамлі, а ў Ноўгарадзе.

Ход ваенных дзеянняў

[правіць | правіць зыходнік]

У 1554 годзе кароль Густаў I Ваза (1523—1560) сканцэнтраваў свае войскі ў гарнізонах Аба і Выбарга. Шведамі напалі на Печангскі манастыр, заснаваны ў 1530—1540 гадах (па некаторых крыніцах у 1554 годзе) у горле Печангскай губы. Тады наўгародскі намеснік князь Палецкі паслаў у Стакгольм Мікіту Кузьміна патрабаваць тлумачэнняў. Шведы затрымалі Кузьміна, за вялікі князь маскоўскі Іван Васілевіч загадаў наўгародскаму ваяводсе Нагцёву пачаць ваенныя дзеянні супраць шведаў.[1]

Баявыя дзеянні разгарнуліся толькі ў чэрвені 1555 года няўдалай спробай шведскага флоту захапіць Арэшак. 20 студзеня 1556 года маскоўкія войскі разбілі шведаў у Ківінеба і аблажылі Выбарг, але не здолелі яго ўзяць.

У ліпені Густаў I выступіў з мірнай прапановай, якая была прынята Іванам Васілевіча, які рыхтаваўся да вайны з Лівонскім ордэнам. 25 сакавіка 1557 года заключана Другое Наўгародскае перамір'е на сорак гадоў, якое пацвердзіла тэрытарыяльны статус-кво і звычай дыпламатычных зносін праз наўгародскага намесніка.

Вайна са Швецыяй паказала перавагу маскоўкіх войск, але не прывяла, аднак, да значных вынікаў[2].

Зноскі

  1. Хроніка правінцыі Лівонія
  2. Раздел III. Глава 16. § 3. «Избранная рада» и Российское централизованное государство // История России. XX век / А. Н. Боханов, М. М. Горинов, В. П. Дмитренко и др. — М.: ООО «Издательство ACT», 2001. — 608 с. — ISBN 5-17-010273-9.