Вайна Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй (1672—1677)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вайна Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гадоў
Асноўны канфлікт: Войны Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй
Atak Kawalerii.jpg
Напад кавалерыі (Ю. Брант)
Дата 1672—1676
Месца Украіна
Вынік Заключэнне Журавенскага мірнага дагавора — перамога Асманскай імперыі
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Рэч Паспалітая
Flag of Wallachia.svg Валахія (з 1673 г.)
Асманская імперыя Асманская імперыя
Аўтаномная Рэспубліка Крым Крымскае ханства
Малдова Малдаўскае княства
Гетманшчына Правабярэжная Украіна
Камандуючыя
Ян Сабескі
Міхал Казімір Пац
Міхаіл Ханенка
Георгій Дука
Мехмед IV
Фазіл Ахмед-паша
Селім-Герай
Пётр Дарашэнка
Страты
45 000 20 000
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Вайна́ Рэ́чы Паспалі́тай з Асма́нскай імпе́рыяй 1672—1676 гадоў — адна з шэрагу войнаў паміж Рэччу Паспалітай і Асманскай імперыяй. Скончылася ў 1676 годзе падпісаньнем Журавенскай дамовай і саступкай значнай часткі ўкраінскіх земляў Рэчы Паспалітай на карысць Асманскай імперыі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак і прычыны вайны адносяцца да 1666 года, калі ў Гетманшчыне пачалася ўнутраная барацьба за ўладу. У прыватнасці, тагачасны гетман Правабярэжнай Украіны Пётр Дарашэнка, імкнучыся атрымаць кантроль над Украінай, перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і захаваць сваю ўладу, у 1669 годзе падпісаў дамову з султанам Мехмедам IV, паводле якой Гетманшчына прызнавала сябе васалам Асманскай імперыі[1]. У той жа час сілы Рэчы Паспалітай намагаліся ўтаймаваць хваляванні ва Украіне, што, аднак, істотна ўскладнялася паўстаннем Хмяльніцкага, а таксама войнамі з Масковіяй ў 1654—1667 гг. і Швецыяй ў 1655—1660 гг.

Аслабленнем Рэчы Паспалітай паспрабавалі скарыстацца крымскія татары, якія звычайна нападалі на памежжа краіны для рабаванняў. У 1666 г. яны ўступілі ў саюз з казакамі Дарашэнкі, які імкнуўся перайсці пад асманскі пратэктарат. Аднак аб'яднаны татарска-казацкія сілы былі спынены каронным польным гетманам Янам Сабескім, які ў 16661667 гадах здолеў спыніць у некалькі разоў большы націск і дамогся заключэння перамір'я(укр.) бел. пасля бітвы пад Падгайцамі.

У 1670 годзе ўкраінскі гетман Дарашэнка зноў cпрабуе атрымаць кантроль над Украінай; неўзабаве, у 1671 годзе, крымскі хан Адыль-Герай, які падтрымліваў літоўска-польскую дзяржаву, быў зрынуты і заменены асманскім султанам на Селіма-Герая I. Селім-Герай I склаў саюз з казакамі Дарашэнкі, але аб'яднаныя крымска-ўкраінскія сілы зноў атрымалі паражэнне ад Рэчы Паспалітай, а Селім выправіўся да турэцкага султана для ўзнаўлення ўласнай прысягі. Урэшце, нерэгулярныя памежныя канфлікты паміж бакамі ў 1671 годзе перараслі ў сталую вайну, а Асманская імперыя вырашае выправіць уласнае рэгулярнае войска для захопу пэўных украінскіх тэрыторый[2].

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Ваенныя дзеянні з боку Асманскай імперыі пачаліся ўвесну 1672 года, калі 80-тысячннае асманскае войска на чале з вялікім візырам Фазілам Ахмед-пашам і султанам Мехмедам IV у жніўні ўварвалася ва Украіну, узяўшы памежную крэпасць Камянец-Падольскі, Люблін[3] і аблажыўшы Львоў.

Сілы польнага гетмана Сабескага былі недастатковымі для барацьбы з туркамі, у выніку чаго было атрымана толькі некалькі дробных перамогамі над асобнымі асманскімі атрадамі. Ва ўмовах ўнутранага канфлікту паміж каралём Міхалам Вішнявецкім і магнатамі, сойм Рэчы Паспалітай не здолеў падняць падаткі і стварыць баяздольную армію. Паслы Рэчы Паспалітай былі вымушаны падпісаць Бучацкі мір і саступіць туркам амаль увесь цэнтр і часткова захад Украіны — Брацлаўскае, Падольскае і часткова Кіеўскае[4] ваяводствы — а таксама абяцала штогод выплочваць даніну ў 22 000 дукатаў.

Другая фаза вайны[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1672 г. замест ратыфікацыі перамір'я большая частка паслоў сойма, абураныя ўмовамі міру, вырашылі падняць падаткі і павялічыць колькасць рэестравых казакаў, што дазволіла стварыць амаль 40-тысячную армію[5]. Новую кампанію ўзначаліў вялікі гетман каронны Ян Сабескі, які здолеў нанесці некалькі паразаў Асманскай імперыі, з якіх найбольшай стала бітва пры Хоціне 11 лістапада 1672 года[6]. Пазней былі ўзяты пад кантроль Малдова і большая частка спрэчных украінскіх земляў; у лістападзе 1673 г. памірае кароль Міхал Вішнявецкі, і ў знак прызнання заслуг Сабескага перад краінай 15 мая 1674 года сойм абірае яго каралём польскім і вялікім князем літоўскім[6].

Аднак сойм Рэчы Паспалітай адмовіўся ад збору новых падаткаў для выплаты грошай салдатам, што прывяло да масавых дэзерцірстваў. Ваенная палітыка таксама ўскладнілася з-за некампэтэнтнага кіраўніцтва Міхала Казіміра Паца, які замінаў лідарству Сабескага; пры гэтым туркі працягвалі ўмацоўваць уласную армію. Тым не менш, у 1675 годзе войска Рэчы Паспалітай скарысталася маскоўска-асманскім канфліктам[7]. У жніўні таго ж года 6-тысячнае войска Сабескага нанесла паражэнне 20-тысячнаму турэцка-татарскаму войску на чале з Ібрагімам Шышманам пад Львовам[8]. Неўзабаве туркі і татары аблажылі Церабоўлю, але Сойм зноў адмовіўся вылучыць грошы на вайну[8].

У 1676 годзе 16-тысячны гарнізон Рэчы Паспалітай вытрымаў 2-тыднёвую аблогу Жураўны прыкладна 10 тысячамі туркаў на чале з Ібрагімам-пашам, пасля чаго быў падпісаны Жураўненскі дагавор[9]. Мірная дамова часткова змягчыла ўмовы папярэдняга Бучацкага міру: была вызвалена прыкладна 1/3 захопленых тэрыторый, скасоўвалася даніна і вызвалялася 10 тысяч палонных.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы дзеянням аўстрыйскіх дыпламатаў і папы рымскага Інакенція XI Сойм Рэчы Паспалітай адмовіўся ад ратыфікацыі дагаворы[9]. Разам з гэтым, Сабескі быў абавязаны скараціць войска з 30 да 12 тысяч чалавек[9].

Вайна стала адным з паказчыкаў пачатку заняпаду Рэчы Паспалітай, які скончыўся напрыканцы XVIII ст. трыма падзеламі краіны. Сойм Рэчы Паспалітай быў паралізаваны правам liberum veto і практыкай подкупаў дзяржаўных асоб дзяржавы, якія не ўсведамлялі пагрозы для краіны. Нават пасля невыгоднага Бучацкага міру, які прымусіў часова падняць падаткі, што прывялі да некаторых поспехаў, большасць Сойма далей не палічыла патрэбным аказанне мераў па абароне краіны, у выніку чаго салдаты перасталі атрымліваць плату і з войска пачаліся масавыя дэзерцірствы. На думку вялікае часткі сучасных гісторыкаў, гэтая акалічнасць стала адным з сведчанняў няздольнасці Рэчы Паспалітай у абарончай справе, што што стала прычынай маніпулявання краінай яе суседзямі.

Войска Рэчы Паспалітай на гэты момант у асноўным фінансавалася за кошт уласных сродкаў Яна Сабескага. Ён набыў рэпутацыю ўмелага, мужнага і патрыятычнага ваеннага дзеяча, у 1674 годзе яго заслугі сталі фактарам яго абрання на пасаду Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага. Рэпутацыя Сабескага падвысілася і ў асманскім грамадстве і асабліва пасля бітвы пад Венай 1683 года, але гэтыя абставіны не спынілі працэс эрозіі дзяржаватворчага працэсу ў Рэчы Паспалітай, пры гэтым каралі рэформы ў краіне не праводзіліся. Тым не менш, пасля чарговай вайны з Асманскай імперыяй у 16831699 гадах Рэч Паспалітая Карлявіцкай дамовай 1699 года здолела вярнуць тэрыторыі, захопленыя туркамі.

Бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Finkel, C. Osman's Dream. — Cambridge: Basic Books, 2005. — С. 273. — ISBN 0465023975.
  2. Tucker, S.C., editor. II // A Global Chronology of Conflict. — Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC, 2010. — С. 646. — ISBN 9781851096671.
  3. Tucker, S.C., editor. II // A Global Chronology of Conflict. — Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC, 2010. — С. 648. — ISBN 9781851096671.
  4. Большая частка ваяводства, у тым ліку горад Кіеў, ужо знаходзілася ў складзе Маскоўскай дзяржавы (гл. Андрусаўскае перамір'е), але фармальна яно, як і іншыя страчаныя ваяводствы, захоўвалася ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай палітыцы краіны.
  5. Tucker, S.C., editor. II // A Global Chronology of Conflict. — Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC, 2010. — С. 648. — ISBN 9781851096671.
  6. 6,0 6,1 Tucker, S.C., editor. II // A Global Chronology of Conflict. — Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC, 2010. — С. 649. — ISBN 9781851096671.
  7. Finkel, C. Osman's Dream. — Cambridge: Basic Books, 2005. — С. 275. — ISBN 0465023975.
  8. 8,0 8,1 Tucker, S.C., editor. II // A Global Chronology of Conflict. — Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC, 2010. — С. 653. — ISBN 9781851096671.
  9. 9,0 9,1 9,2 Tucker, S.C., editor. II // A Global Chronology of Conflict. — Santa Barbara: ABC-CLIO, LLC, 2010. — С. 655. — ISBN 9781851096671.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stanford Jay Shaw, Ezel Kural Shaw. History of the Ottoman Empire and Modern Turkey. — Cambridge University Press, 1977. — ISBN 0-521-29163-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]