Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі (12281283), вайна, якую вёў Тэўтонскі рыцарскі ордэн супраць балцкіх плямёнаў у ніжнім і сярэднім Панямонні, на землях гістарычнай Прусіі; частка агульнай тэўтонскай экспансіі ў Прыбалтыцы. Скончылася перамогай Ордэна і кансалідацыяй ордэнскіх прыбалтыйскіх уладанняў, і павялічэннем палітычнай вагі Ордэна ў рэгіёне.

Умоўнай датай пачатку ваенных дзеянняў лічыцца прыход першага атраду рыцараў у перададзеную ім князем Конрадам Мазавецкім Хелмінскую зямлю (1228). Да канца 1230-х гадоў прусы былі падпарадкаваныя амаль цалкам, з выняткам самбійскіх плямёнаў. Першае прускае паўстанне скончылася паразай, зафіксаванай Хрыстбургскай дамовай (1249), другое (1260—1261) таксама было безвыніковым. Значную ролю ў скарэнні прусаў адыграў еўрапейскі крыжовы паход, арганізаваны чэшскім каралём Перамыслам II Атакарам (1263). Пад 1267 год страцілі самастойнасць плямёны куршаў, пад 1272 — плямёны земгалаў. Пад 1274 было зломлена супраціўленне прусаў, а рэшткі непадпарадкаваных уцяклі на землі Літвы (Гл. таксама: Гарадзенскае княства). Да 1276 была заваявана Скалва, адкуль таксама шмат карэннага насельніцтва перайшло ў Літву. У 1277—1283 былі заваяваныя землі яцвягаў, апошні незалежны князь яцвягаў Скурда перайшоў на тэрыторыю ВКЛ.

Далейшая нямецкая каланізацыя Прусіі завершыла яе ператварэнне ў нямецкую зямлю.

Амаль адначасова са сканчэннем ваенных дзеянняў у Прусіі Тэўтонскі ордэн пачаў вайну супраць ВКЛ.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Генадзь Сагановіч. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3.
  • Анатоль Грыцкевіч. Барацьба Вялікага княства Літоўскага і Рускага (беларуска-літоўскай дзяржавы) з Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV — першай палове XV ст. Адраджэнне: Гіст. альманах. Вып. 1 / Склад. і навук. рэд. А. П. Грыцкевіч. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 259 с.: іл. ISBN 985-09-0088-1. С.36—61.