Вайна за Чорныя Узгоркі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вайна за Чорныя Узгоркі
Асноўны канфлікт: Войны сіу, Індзейскія войны
Battle of the Little Big Horn.jpg«Апошняя пазіцыя Кастэра»
Дата люты 1876снежань 1877
Месца Паўночны захад ЗША
Вынік Перамога ЗША
Праціўнікі
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Усходнія шашоны
Кроу
Паўні
Арыкара
Лакота
Санці
Янктанаі
Шаены
Паўночныя арапаха
Камандуючыя
Нэльсан Майлз
Джордж Кастэр
Альфрэд Тэры
Джордж Крук
Рэналд Мак-Кензі
Сядзячы Бык #
Апантаны Конь #
Маленькі Воўк
Ранішняя Зорка
Страты
больш за 478 500—1000
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Вайна за Чорныя Узгоркі (англ.: Black Hills War), таксама вядомая як Вялікая вайна сіу (англ.: Great Sioux War) — вайна ЗША супраць індзейцаў сіу і шаенаў, якія пражывалі на паўночным захадзе Вялікіх раўнін, у 1876—1877 гг. Скончылася паланеннем індзейцаў з наступнай перапраўкай у рэзервацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны паскорылася каланізацыя Захаду ЗША. Перамяшчэнні пасяленцаў і пракладка транскантынентальнай чыгункі выклікалі негатыўную рэакцыю індзейцаў, якія пражывалі там, што вылілася ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне. Вайна скончылася ў 1868 г. падпісаннем дагавора, паводле якога дарогі пасяленцаў і фарты ўздоўж іх знішчаліся.

Акрыяўшы ад знясілення пасля вайны з Поўднем, урад ЗША 6 снежня 1875 года прад'явіў індзейцам ультыматум, паводле якога тыя павінны былі да 1 лютага 1876 г. прыйсці ў спецыяльныя агенцтвы, да якіх яны прыпісаны (для перапраўкі ў рэзервацыі). Ультыматум быў праігнараваны, тым больш што зімовыя вандраванні былі для індзейцаў вельмі рэдкімі. 18 студзеня была выпушчана забарона на продаж індзейцам зброі і боепрыпасаў. 8 лютага генералы Тэры і Крук атрымалі загады на падрыхтоўку да паходу.

Вайна на ўсім сваім працягу характарызавалася праследаваннем войскамі ЗША індзейскіх плямёнаў, якія перамяшчаліся разам з жанчынамі, дзецьмі і пажыткамі. Спачатку амерыканцы нападалі на невялікія стойбішчы, не грэбуючы забойствам жанчын і дзяцей, чым выклікалі мабілізацыю іншых плямёнаў. У маі на поўдні Мантаны сабралася вялікае качэўе з прадстаўнікоў розных індзейскіх народнасцей пад правадырствам Сядзячага Быка. Некалькі калон амерыканскіх войскаў спрабавала дагнаць іх, што ў выніку ўдалося Кастэру з мабільнай часткай калоны Тэры. Ён быў разгромлены ў Літл-Бігхарн, дзе загінуў разам з 267-ю падпарадкаванымі. Гэтыя страты ў некалькі разоў перавысілі страты за ўсю астатнюю вайну. Сядзячы Бык падзяліў качэўе, якое адыходзіла далей невялікімі групамі. Увосень 1876 г. у палон патрапілі некаторыя вядомыя правадыры, далей вайна праходзіла меней бурна, таму што большасць індзейцаў скарыліся патрабаванням ЗША. Вялікая вайна сіу была апошнім буйным канфліктам паміж карэннымі жыхарамі Паўночнай Амерыкі і ЗША.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Котенко Ю. В. Индейцы Великих равнин. Оружия, воинская магия, боевое искусство, битвы — М.: Техника-молодёжи, 1997. — 160 с. — ISBN 5-88573-005-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]