Перайсці да зместу

Вайна за незалежнасць Мексікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайна за незалежнасць Мексікі
Праціўнікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна за незалежнасць Мексікі — вызваленчая вайна супраць іспанскага панавання ў Мексіцы (18101821).

У 1810—15 гадах вайна набыла характар масавага сялянскага паўстання (кіраўнік Мігель Ідальга) — захопліваліся крэольскія латыфундыі, вярталіся землі індзейцам. Паўстанцы занялі некалькі буйных гарадоў і наблізіліся да Мехіка. Пасля паланення і расстрэлу іспанцамі М. Ідальга рух узначаліў яго паплечнік Х. М. Марэлас. У 1813 абвешчана незалежнасць, у 1814 прынята канстытуцыя рэспублікі. Аднак у 1815 іспанцы разграмілі паўстанцаў, пакаралі смерцю Марэласа і часова аднавілі ў Мексіцы каланіяльны рэжым.

У Мексіцы з 1820 года пасля задушэння сялянскага руху барацьбу вялі крэолы-сепаратысты на чале з Агусціна Ітурбідэ, які пасля выгнання іспанцаў у 1821 абвясціў сябе імператарам. Пасля яго звяржэння краіна абвешчана незалежнай федэратыўнай рэспублікай (1824).

  • Калаткоў У. Я. Вайна за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).