Вайна на моры (Першая сусветная вайна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая сусветная вайна
Лінкар каралеўскага флоту HMS «Irresistible», апускаючыся пасля выбуху марской міны у бітве ў Дарданэл
Дата 28 ліпеня 191411 лістапада 1918
Месца Еўропа, Афрыка і Блізкі Усход (нядоўга ў Кітаі і астравах Ціхага акіяна)
Вынік Перамога Антанты. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Расіі і Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі. Распад Германскай імперыі, Расійскай імперыі, Асманскай імперыі, і Аўстра-Венгрыі. Выплата Веймарскай рэспублікай рэпарацый. ЗША становяцца звышдзяржавай. Другая сусветная вайна.
Праціўнікі
Антанта і саюзнікі:

Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Сцяг Расіі Расійская імперыя/рэспубліка
 РСФСР (да 3 сакавіка 1918 года)
 Сербія
 Бельгія
 Чарнагорыя
 Італія1915 года)
Румынія Румынія1916 года)
 ЗША1917 года)
 Грэцыя1917 года)

Цэнтральныя дзяржавы і саюзнікі:

Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Сцяг Балгарыі Трэцяе Балгарскае царства1915)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваенныя дзеянні на моры ў Першую сусветную вайну ў асноўным складаліся ў марской блакады флатамі Антанты Германіі і спробах Германіі парушыць брытанскае і французскае суднаходства з дапамогай падводных лодак і рэйдэраў.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марская гонка узбраенняў паміж Брытанскай імперыяй і Германскай імперыяй была адной з найважнейшых прычын Першай сусветнай вайны. Германія хацела павялічыць свой ваенны флот да велічыні, якая дазволіла б германскаму заморскаму гандлю не залежаць ад добрай волі Брытаніі. Аднак павелічэнне германскага флоту да велічыні супастаўнай з брытанскім флотам непазбежна ставіла пад пагрозу само існаванне Брытанскай імперыі.

Тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным відам баявога карабля ў Першую сусветную быў лінейны карабель, пабудаваны на ўзор дрэдноўта. Ваенна-марская авіяцыя толькі пачынала сваё развіццё. Вялікую ролю набылі падводныя лодкі і марскія міны.

Раскрыццё германскага кода[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня 1914 года расійскія крэйсеры «Палада» і «Волат» захапілі сігнальную кнігу з германскага лёгкага крэйсера Магдэбург, які сеў на мель паблізу вострава Асмусар у Фінскім заліве. Расейскія ўлады перадалі кнігу брытанскаму Адміралцейству, што адыграла вырашальную ролю ў раскрыцці ваенна-марскога кода Германіі. Раскрыццё кода сталася пасля велізарным уплывам як на баявыя дзеянні на мора, так і на ход вайны ў цэлым.

Тэатры ваенных дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Паўночнае мора[правіць | правіць зыходнік]

Паўночнае мора было асноўным тэатрам вайны для надводных караблёў. Тут адзін аднаму супрацьстаялі брытанскі Гранд-Фліт і германскі Флот адкрытага мора. Значна большы па колькасці брытанскі флот падтрымліваў блакаду Германіі, адрэзаўшы яе ад заморскіх рэсурсаў. Нямецкі флот у асноўным заставаўся ў гавані, чакаючы, ці не ўзнікне выгадная сітуацыя для бою. Калі Германія сутыкнулася з сітуацыяй блакады нямецкіх партоў брытанскім флотам, і адмовай ад выканання Брытаніяй «Лонданскай дэкларацыі якая тычыцца законаў вайны на моры», згодна з якой прадукты харчавання і неваенныя грузы павінны прапускацца ў блакаваныя парты, пачалася распрацоўка планаў выкарыстання падводных лодак для нанясення суразмернага страт Брытаніі[1].

Было некалькі буйных бітваў: Першая бітва пры Гельгаландзе, бітва пры Доггер-Банцы, Ютландская бітва, і Другая бітва пры Гельгаландзе. У цэлым, брытанскі флот, хоць і не заўсёды дамагаўся тактычных поспехаў, змог падтрымліваць блакаду і ўтрымліваць нямецкі флот у гавані, хоць да канца вайны германскі флот заставаўся сур'ёзнай пагрозай, прыцягваючы да сябе большасць брытанскіх сіл.

Ла-Манш[правіць | правіць зыходнік]

Атлантычны акіян[правіць | правіць зыходнік]

У той час як Германія адчувала значныя цяжкасці з-за брытанскай марской блакады, брытанская метраполія моцна залежала ад імпарту харчавання і сыравіны. Немцы выявілі, што іх падводныя лодкі, хоць і малаэфектыўныя супраць надводных баявых караблёў, добра спраўляюцца з гандлёвымі караблямі і могуць лёгка патруляваць Атлантыку нават пры панаванні брытанскіх сіл на паверхні мора. У 1915 немцы паспрабавалі ўсталяваць блакаду Брытаніі з дапамогай падводных лодак. Ім удалося нанесці значны ўрон брытанскаму суднаходству, але спыніць яго не ўдалося.

Міжземнае мора, Адрыятыка, Дарданэлы[правіць | правіць зыходнік]

Чорнае мора[правіць | правіць зыходнік]

Браняносцы Чарнаморскага флоту на рэйдзе Севастопаля, 1910 год.

У пачатку вайны ні ў Расійскай, ні ў Асманскай імперыі не было дрэдноўтаў на Чорным моры. Два дрэдноўта, якія будаваліся для турэцкага флоту ў Англіі, былі з пачаткам вайны рэквізаваны і ўключаны ў каралеўскі флот пад назвамі HMS Erin і HMS Agincourt. Восенню 1914 года Германія перадала Асманскай імперыі лінейны крэйсер SMS Goeben і лёгкі крэйсер SMS Breslau. Нашмат большыя за браняносныя караблі ЧФ Расіі, «Гёбен» адыграў вырашальную ролю ў далейшых падзеях.

Баявыя дзеянні на Чорным моры пачалася ў кастрычніку 1914 года з бамбардзіроўкі германа-турэцкімі сіламі прыбярэжных рускіх гарадоў, пры гэтым «Гёбен» і «Брэслау» атакавалі галоўную базу ЧФ — Севастопаль. Гэтая бамбардзіроўка прывяла да абвяшчэння Расіяй вайны Турцыі і, адпаведна, уступленню апошняй у вайну на баку Цэнтральных дзяржаў. 5 лістапада 1914 года галоўныя сілы ЧФ раптам сустрэлі «Гёбен» і «Брэслау» у раёне Ялты. Нягледзячы на спрыяльны для рускіх збег абставін, дамагчыся вырашальнага выніку не ўдалося — пасля абмену залпамі сапернік змог сысці (Гл. Бой ля мыса Сарыч). Аж да пачатку 1916 года «Гёбен» і «Брэслау» заставаліся косткай у горле расійскага флоту. Толькі ў пачатку 1916 года чарнаморскі флот атрымаў першыя лінкары-дрэдноўты — «Імператрыца Марыя» і «Імператрыца Кацярына Вялікая», што радыкальна змяніла суадносіны сіл на карысць ЧФ Расіі.

Уваходжанне ў строй новых лінейных караблёў дазволіла расійскаму флоту ўсталяваць блакаду вугальнага раёна ў Анатоліі (парты Зунгулдак, Козлу, Эраглі, Кілімлі), які служыў адзінай крыніцай мясцовага вугалю для Канстанцінопаля, турэцкага флоту і чыгуначнага транспарту [2]. Да кастрычніка 1916 года падвоз вугалю з Зунгулдака ў Канстанцінопаль практычна спыніўся. Блакада прывяла да рэзкага скарачэння аперацый турэцкага флоту, у тым ліку спынення тральных работ у вусце Басфора [2]. З-за адсутнасці вугалю ў 1917 годзе «Гёбен» ні разу не выйшаў у мора [3].

Неўзабаве пасля бальшавіцкага перавароту ў Петраградзе і насталай з прычыны гэтага анархіі Чарнаморскі флот страціў баяздольнасць. Па Брэсцкаму мірнаму дагавору паміж урадам Леніна і Германіяй, галоўная база флоту ў Севастопалі перайшла пад кантроль немцаў.

Балтыйскае мора[правіць | правіць зыходнік]

Балтыйскае мора разглядалася вядучымі марскімі дзяржавамі — Вялікабрытаніяй і Германіяй — як другарадны тэатр. Брытанцы лічылі, што рускі флот, марудна аднаўляючыся пасля паражэння ў Руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў, не зможа аказаць колькі-небудзь істотнай дапамогі брытанскаму флоту, а немцы асцерагаліся ў першую чаргу флоту Вялікабрытаніі, таму трымалі на Балтыцы толькі састарэлыя караблі. Асноўнай баявой задачай расійскага флоту з'яўлялася супраціўленне пранікненню саперніка ў Фінскі заліў шляхам бою на загадзя падрыхтаванай пазіцыі. Для вырашэння гэтай задачы была прызначаная абарончая пазіцыя ў вузкасці заліва, утворанай востравам Норген і мысам Поркала-Вуд — так званая цэнтральная мінна-артылерыйская пазіцыя. Ваенныя дзеянні на Балтыцы пачаліся 31 ліпеня. У 6:56 рускія мінныя загараджальнікі пад прыкрыццём лінкораў пачалі ставіць першыя міны.

Захоп «Магдэбурга»[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая картка, прысвечаная крэйсеру «Магдэбург». 1911 год.

26 жніўня 1914 года на Балтыцы адбылася падзея, якая аказала значны ўплыў на далейшы ход вайны. У Фінскім заліве ля вострава Асмусар сеў на мель германскі лёгкі крэйсер «Магдэбург». Спробы выратаваць карабель скончыліся няўдачай і неўзабаве ён быў захоплены рускімі крэйсерамі «Волат» і «Палада». Галоўным поспехам была паднятая з мора сігнальная кніга крэйсера, якая затым была перададзена брытанскаму Адміралцейству, што адыграла вырашальную ролю ў раскрыцці ваенна-марскога кода Германіі. Раскрыццё кода аказала пасля значны ўплыў, як на баявыя дзеянні на мора, так і на ход вайны ў цэлым.

Пачатковы перыяд вайны[правіць | правіць зыходнік]

11 кастрычніка тарпедай нямецкай падводнай лодкі U-26 быў затоплены крэйсер «Палада». У сярэдзіне кастрычніка на Балтыку прарваліся дзве брытанскія падводныя лодкі. 17 лістапада падарваўся на мінах і затануў нямецкі крэйсер «Friedrich Carl». У канцы 1914 года былі дабудаваныя чатыры новых лінкара «Палтава», «Гангут», «Петрапаўлаўск» і «Севастопаль», што змяніла суадносіны сіл у Балтыйскім моры.

25 студзеня 1915 года падарваліся на мінах і атрымалі пашкоджанні нямецкія крэйсеры «Augsburg» і «Gazelle».

19 чэрвеня 1915 года адбыўся Готландскі бой паміж рускім і нямецкім атрадамі крэйсераў. Быў затоплены нямецкі мінны загараджальнік «Альбатрос».

Абарона Рыжскага заліва ў 1915 годзе[правіць | правіць зыходнік]

8 жніўня 1915 года нямецкія сілы, якія складаюцца з 7 лінкараў, 6 крэйсераў, 24 эсмінцаў і 14 тральшчыкаў, паспрабавалі прарвацца ў Рыжскі заліў праз Ірбенскі праліў. Ім супрацьстаялі браняносец «Слава», кананерскія лодкі «Пагражаючы», «Адважны», «Сівуч», мінны загараджальнік «Амур», 16 эсмінцаў і дывізіён падводных лодак. У 4 гадзіны раніцы нямецкія тральшчыкі пачалі рабіць праход у мінным полі. Іх заўважылі рускія самалёты, неўзабаве да месца бітвы падышлі кананерскія лодкі «Пагражаючы» і «Адважны» і эсмінцы, якія адкрылі агонь па тральшчыкам. У 10 гадзін 30 хвілін браняносец «Слава» прыбыў да месца бою і ўступіў у артылерыйскую дуэль з двума нямецкімі лінейнымі караблямі — «Эльзас» і «Браўншвайг». Страціўшы два тральшчыка «T-52» і «T-58» на мінах, немцы адмовіліся ад спробы прарыву. 10 — 15 жніўня мінны загараджальнік «Амур» паставіў дадатковае міннае поле ў Ірбенскім праліве.

16 жніўня нямецкія сілы паўтарылі спробу прарвацца праз Ірбенскі праліў. На працягу дня немцам атрымалася пратраліць Ірбенскі праліў, хоць яны страцілі тральшчык T-46. «Слава» была вымушаная адысці пасля бою з нямецкімі лінкарамі «Насаў» і «Позэн». У ноч на 17 жніўня германскія эсмінцы «V-99» і «V-100» праніклі ў Рыжскі заліў. У баі з рускім эсмінцам «Новік» «V-99» быў пашкоджаны, а затым падарваўся на мінах і быў затоплены экіпажам. Удзень 17 жніўня «Слава» зноў уступіла ў бой з лінкарамі «Насаў» і «Позэн», атрымала тры траплення і адышла да Маанзунду. 19 жніўня падарваўся на мінах і затануў нямецкі эсмінец «S-31», а брытанская падлодка «E-1» тарпедавала нямецкі крэйсер «Мольтке». Пасля гэтага германскія сілы сышлі з Рыжскага заліва.

Бой за Рыжскі заліў 1917 года[правіць | правіць зыходнік]

12 — 20 кастрычніка 1917 года адбылася бітва паміж нямецкім і рускім флотам за Маанзундскія выспы, падчас якога нямецкі флот высадзіў дэсант на астравы Эзэль, Маан і Дага, захапіў іх і, пратраліў мінныя загароды ў Ірбенскім праліве, прарваўся ў Рыжскі заліў. Але яны зноў страцілі шмат тральшчыкаў, а фарватэр быў зачынены затопленым браняносцам «Слава».

Рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі рускі флот цалкам страціў баяздольнасць. Па Брэст-Літоўскай мірнай дамове руская армія і флот павінны былі пакінуць берагавыя ўмацаванні атрымоўваўшым незалежнасць Фінляндыі і Эстоніі.

Ціхі і Індыйскі акіян[правіць | правіць зыходнік]

Невялікая частка германскіх марскіх сіл, размешчаная ў Ціхім акіяне, з пачаткам вайны ўдзельнічала ў рэйдэрскіх аперацыях. Германскі крэйсер «Эмдэн» ў баі пры Пенанга нечаканай атакай ў порце знішчыў рускі крэйсер «Жэмчуг» і французскі мінаносец «Mosquet» («Мушкет») і патапіў каля трыццаці гандлёвых судоў у рэйдавых аперацыях, перш чым быў затоплены ў баю ў Какосавых астравоў.

Германская Усходне-Азіяцкая крэйсерская эскадра адмірала Максіміліяна фон Шпее у бітве пры Каранэлі разграміла крэйсерскую эскадру контр-адмірала К. Крэдака, патапіўшы браняносныя крэйсеры «HMS Good Hope» і «HMS Monmout». У снежні 1914 года гэтая эскадра была знішчана ў бітве пры Фалклендскіх астравах.

Германскі крэйсер «Кёнігсберг» у пачатку вайны знаходзіўся ў Дар-эс-Саламе, сталіцы Германскай Усходняй Афрыкі. Ён таксама правёў некалькі аперацый: захапіў англійскі параход ў Адэнскім заліве, абстраляў узбярэжжы Мадагаскара; 20 верасня 1914 года у порце вострава Занзібар патапіў ў баі англійскі крэйсер «Пегасус». 11 ліпеня 1915 года «Кёнігсберг» быў затоплены ў дэльце Руфіджы ў баі з чатырма англійскімі караблямі.

Зноскі

  1. Lawrence Sondhaus The Great War at sea: a naval history of the First World War, Cambridge: Cambridge University Press, 2014.
  2. а б Новікаў Н. «Аперацыі флоту супраць берага на Чорным моры ў 1914—1917 гг». - М .: Ваенвыдат НКА СССР, 1937., раздзел III (militera.lib.ru/h/novikov_n/index.html)
  3. «German Battlecruisers 1914-18» стар. 19

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]