Вайна супраць тэрарызму

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вайна супраць тэрарызму — агульнаўжывальнае словазлучэнне, якое выкарыстоўваецца ў палітыцы, сродках масавай камунікацыі і гэтак далей.

Ужываюць і словазлучэнні - Барацьба з тэрорам (тэрарызмам), Барацьба з міжнародным тэрорам (тэрарызмам).

У XXI стагоддзі найбольш вядома пасля падзей 11 верасня 2001 і рэакцыі на іх прэзідэнта ЗША Джорджа Буша малодшага.

Гісторыя словазлучэння[правіць | правіць зыходнік]

Словазлучэнне «вайна супраць тэрарызму» («вайна з тэрарызмам (тэрорам)»), тэрмінам не з'яўляецца бо мае мноства розных значэнняў, у розных дзяржавах, у розныя перыяды часу, упершыню выкарыстаны ў заходняй прэсе ў канцы XIX стагоддзя для абазначэння намаганняў урадаў Расійскай Імперыі і краін Еўропы па барацьбе з нападамі анархістаў супраць міжнародных палітычных лідэраў, законнай улады і яе прадстаўнікоў. У прыватнасці, выкарыстаны ў артыкуле The New York Times ад 2 красавіка 1881. Многія анархісты самі называлі сябе ў тую пару тэрарыстамі, і гэта слова не несла цяперашняй адмоўнай маральнай афарбоўкі.

У наступны раз увага грамадскасці да гэтага словазлучэння была прыкавана падчас барацьбы брытанскіх каланізатараў з нападамі габрэйскіх і арабскіх арганізацый у падмандатнай Палесціне ў 1940-х. Менавіта гэтае словазлучэнне выкарыстоўвалі брытанскія ўлады пры аб'яўленні аб барацьбе з арганізацыямі Іргун, Лехі, Чорная рука і спачуваючымі ім.

Фраза таксама часта выкарыстоўвалася прэзідэнтам ЗША Р. Рэйганам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]