Іракская вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вайна ў Іраку, 2003)
Jump to navigation Jump to search
Іракская вайна
IraqWarHeader.jpg
Зверху ўніз па гадзіннікавай стрэлцы: амерыканскія танкі ў Багдадзе, 2003; эвакуацыя параненага, Фалуджа, 2004; выбух замінаванай машыны ў Багдадзе, 2005; іракскія салдаты, 2005
Дата 20 сакавіка 200315 снежня 2011[1]
Месца Ірак
Вынік
Праціўнікі
2003 год:

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of Australia.svg Аўстралія
Flag of Poland.svg Польшча
Іракскі Курдыстан Пешмерга


Пасля 2003 года:
Multi-National Force-Iraq ShoulderSIeeveInsignia.jpg Міжнародная кааліцыя

Flag of Iraq.svg Ірак

Прыватныя ваенныя кампаніi[3]

2003 год:

Flag of Iraq (1991–2004).svg Ірак
Сірыя Сірыйскія добраахвотнікі[4]


Пасля 2003 года:
Іракскія паўстанцы:

Камандуючыя
Flag of the President of the United States.svg Джордж Буш
Flag of the President of the United States.svg Барак Абама
Сцяг ЗША Томі Фрэнкс
Сцяг ЗША Джон Абізаід
Сцяг ЗША Рыкарда Санчэс
Сцяг ЗША Джордж Кейсі
Сцяг ЗША Дэвід Петрэус
Сцяг ЗША Рэйманд Адзіерна
Курдыстан Масуд Барзані
Ірак Нуры аль-Малікі
Ірак Садам Хусейн # †
Ірак Удэй Хусейн
Ірак Кусей Хусейн
Ірак Алі Хасан аль-Маджыд # †
Ірак Ізат ад-Дуры
Ірак Таха Ясін Рамадан # †
Ірак Барзан Ібрагім ат-Тыкрыці # †

Аль-Каіда Абу Мусаб аз-Заркаўі
Аль-Каіда Абу Аюб аль-Масры
Аль-Каіда Абу Сулеймана[7]
Аль-Каіда Абу Дуа
Муктада ас-Садр

Страты
Паводле інфармацыі НАТА: 8 598 забітых[~ 1][8] i 32 753 параненых сярод замежных сiл, 17 690 ваеннаслужачых армii Iрака[9]
Паводле інфармацыі паўстанцаў: 30 000 — 40 000 забiтых сярод замежных сiл[10]
Паводле інфармацыі няўрадавых праваабарончых арганізацый i Iрана: як мiнiмум 15 521 забiтых сярод замежныx сiл[~ 2][10][11][12]
34 144—37 344 забітыx[13]
Агульныя страты
ад 116903[14] да 655000[15] забітых грамадзянскix
  1. У тым лiку наймiты амерыканскix ПВК
  2. У тым лiку наймiты амерыканскix ПВК
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Іракская вайна — узброенае сутыкненне 20032011 гадоў між Іракам і міжнароднымі ваеннымі сіламі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі, што пацягнула звяржэнне ўрада Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння на чале з Садамам Хусейнам.

Уварванне (2003)[правіць | правіць зыходнік]

20 сакавіка 2003 года амерыканскія і брытанскія войскі пачалі ўварванне ў Ірак[16] з налётаў на гарады Багдад, Басра і Цікрыт(англ.) бел.[17] (Саладзінская вобласць(англ.) бел.). 24 сакавіка пачаліся паветраныя ўдары на поўначы між горадам Кіркук і Курдыстанам. 25 сакавіка англійска-амерыканскія войскі дайшлі да Басры[18]. На 26 сакавіка саюзнікі мелі 123 забітых[19], у тым ліку ад раненняў сканаў генерал. З іракскага боку ў бітве пад горадам Наджаф(англ.) бел. загінула да 750 салдатаў[20]. 31 сакавіка амерыканская армія дайшла да горада Імам-Аюб (Бабільская вобласць(англ.) бел.)[21]. 4 красавіка 3-я і 4-я іракскія дывізіі апынуліся ў катле[22], саюзнікі занялі Міжнародны аэрапорт «Багдад»(англ.) бел.[23]. 7 красавіка саюзнікі занялі тры прэзідэнцкія палацы ў Багдадзе[24], 9 красавіка — цалкам апанавалі горад[25]. 10 красавіка амерыканская армія ўвайшла ў горад Кіркук на поўначы і ўмацавала заставы на мяжы з Сірыяй і Іарданіяй[26]. 12 красавіка амерыканская армія заняла горад Масул (Нінавійская вобласць(англ.) бел.) на поўначы праз здачу іракскіх камандзіраў у абмен на амністыю, некалькі тысяч іракскіх ваенных здаліся ў палон курдскім паўстанцам ля горада Кіфры (Кіркуцкая вобласць(англ.) бел.), іракская армія засталася толькі ў Цікрыце, у Багдадзе разбурылі помнік Садаму Хусейну[27].

22 ліпеня пры штурме дома ў Масуле амерыканскія ваенныя забілі сыноў Садама Хусейна, Удэя(англ.) бел. і Кусая(англ.) бел.[28].

27 кастрычніка ў Багдадзе ад 4 выбухаў загінула каля 40 чалавек, у тым ліку 2 амерыканскія ваенныя[29]. 1 лістапада праз збіццё амерыканскага верталёта ля горада Фалуджа (Анбарская вобласць(бел.) бел.) загінула 16 ваенных[30]. На 15 лістапада з пачатку вайны загінула 397 амерыканскіх ваенных[31]. 13 снежня ваенныя 4-ай амерыканскай пяхотнай дывізіі(англ.) бел. арыштавалі Садама Хусейна ў мястэчку Эд-Дор(англ.) бел. (Саладзінская вобл.) пасля 10 дзён допытаў 10 сваякоў[32][33].

Паўстанне (2004—2005)[правіць | правіць зыходнік]

4 красавіка 2004 г. шыіты ўзнялі паўстанні ў гарадах Багдад, Кут(англ.) бел. (Наджафская вобласць(англ.) бел.), Куфа(англ.) бел. (Наджафская вобл.) і Наджаф. 6 красавіка суніцкія прыхільнікі Хусейна ў горадзе Рамадзі(англ.) бел. (сталіца Анбарскай вобл.) забілі 13 марскіх пехацінцаў ЗША. Яшчэ 29 ваенных саюзнікаў загінула ў суніцкім горадзе Фалуджа, дзе збілі 2 амерыканскія верталёты[34]. На 9 красавіка з пачатку паўстання загінула каля 200 чалавек, з іх каля 50 ваенных саюзнікаў[35]. У чэрвені ў баях загінула каля 400 іракцаў. На 10 ліпеня ад пачатку вайны загінула 1000 ваенных саюзнікаў[36]. На 18 лістапада за тыдзень баёў у Фалуджы загінула 39 ваенных ЗША і 100 мяцежнікаў(англ.) бел., яшчэ звыш тысячы мяцежнікаў трапіла ў палон[37].

24 студзеня 2005 г. у Іраку забілі выхадца з Беларусі Віктара Елкіна, які выехаў у ЗША ў 1998 годзе і з 2003 г. знаходзіўся на службе ў амерыканскай арміі[38]. На 4 сакавіка за тыдзень баёў загінула каля 200 чалавек[39]. За два тыдні з часу прызначэння ўрада 28 красавіка ахвярамі 70 нападаў мяцежнікаў сталі больш як 400 чалавек. 17 мая паліцыя знайшла яшчэ каля 40 забітых людзей[40]. 1 жніўня 7 марскіх пехацінцаў ЗША загінула ля горада Хадзіта(англ.) бел. (Анбарская вобл.). 3 жніўня яшчэ 14 марскіх пехацінцаў загінула тамсама пры падрыве баявой машыны пяхоты[41]. 31 жніўня ў Багдадзе звязаныя з Аль-Каідай мяцежнікі забілі мінамётным абстрэлам 7 чалавек ля моста Аіма праз раку Тыгр, што пацягнула смерць 1030 людзей у цісканіне на мосце[42]. 14 верасня ў Багдадзе ад падрыву замінаваных самаходаў загінула 118 асоб[43]. На 16 верасня ў пачатым 11 верасня штурме пераважна туркменскага горада Таль Афар(англ.) бел. (Нінавійская вобл.), якому з 26 жніўня папярэднічалі бамбарзіроўка і танкавы абстрэл, загінула 500 чалавек[44].

Грамадзянская вайна (2006—2008)[правіць | правіць зыходнік]

5 студзеня 2006 г. у горадзе Кербела ад выбуха ля маўзалея(англ.) бел. імама Хусейна(англ.) бел. загінула 52 чалавекі[45]. 7 чэрвеня Армія ЗША паветраным ударам забіла кіраўніка «Аль-Каіды» ў Іраку Абу Мусаба Заркаві(англ.) бел.[46]. 18 ліпеня ў шыіцкім горадзе Куфа ад выбуху на кірмашы загінула звыш 60 чалавек[47]. На 5 снежня ў Іраку налічвалася 55 ваенных базаў ЗША[48]. 12 снежня ў Багдадзе ад выбуху на плошчы Тайран, дзе размяшчаюцца некалькіх міністэрстваў, загінула 57 асоб[49]. На 27 снежня ад пачатку вайны Армія ЗША страціла 2974 ваенныя забітымі, брытанскае — 126, польскае — 18[50]. 30 снежня Садама Хусейна павесілі паводле выраку Вярхоўнага трыбунала Ірака(англ.) бел. ад 5 лістапада за забойства 148 шыітаў у вёсцы Дуджэйл(англ.) бел. (Саладзінская вобл.) у 1982 годзе[51][52].

9 студзеня 2007 г. у Багдадзе амерыканскія ваенныя ў баі забілі 50 суніцкіх мяцежнікаў[53]. На 3 мая ад пачатку вайны ў Іраку загінула звыш 3 тысяч ваенных ЗША[54]. 19 чэрвеня ў Багдадзе ад выбуху ля шыіцкага мячэта ў раёне Сінак загінула 75 чалавек[55]. 14 жніўня ад 5 выбухаў на поўначы (Кахтанія(англ.) бел., Нінавійская вобл.) загінула 500 асоб[56].

За студзень 2008 г. у Іраку загінула 767 чалавек. 1 лютага ад 2 выбухаў на гароднінным і птушыным рынках Багдада загінула 72 асобы[57]. На 25 сакавіка ад пачатку вайны ў Іраку загінула 4 тысячы амерыканскіх ваенных. У краіне знаходзілася 155 тыс. ваенных ЗША[58].

Вывад войскаў (2009—2011)[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку жніўня 2010 года асноўны кантынгент амерыканскіх войскаў быў выведзены з Ірака, і ў краіне засталося каля 50 тысяч вайскоўцаў з ЗША, для навучання і падтрымкі мясцовых сіл аховы правапарадку. 1 верасня 2010 года віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн абвясціў аб афіцыйным заканчэнні аперацыі «Іракская свабода» і аб пачатку новай небаявой аперацыі амерыканскай арміі пад кодавай назвай «Новы світанак» на чале з генералам Лойдам Осцінам. 15 снежня 2011 года ЗША спусцілі сцяг Узброеных сіл над Багдадам, сімвалічна завяршыўшы ваенную кампанію ў Іраку, якая доўжылася амаль 9 гадоў, перадаўшы паўнамоцтвы па арганізацыі бяспекі мясцовым структурам. У краіне засталося толькі 200 ваенных кансультантаў[59][60].

Хоць апошнія вайскоўцы кааліцыі былі выведзеныя ў снежні 2011 года, на тэрыторыі Ірака засталіся супрацоўнікі прыватных ваенных і ахоўных кампаній (па стане на сакавік 2013 году — 5500 чалавек)[61].

Аднак іракскія паўстанцкія групоўкі працягнулі ўзброеную барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і разгарэўся канфлікт паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Пасля вываду амерыканскіх войскаў ўзровень гвалту вырас[62], групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян ўласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[63].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку чэрвеня 2003 г. Рада бяспекі ААН ухваліла рашэнне аб зняцці абмежаванняў на гандаль з Іракам[64]. У ліпені 2004 г. выявіўся вываз амерыканцамі з Ірака 2 тонаў нізкаўзбагачанага ўрану i некалькі тысяч высокарадыеактыўных вырабаў[65].

Зброя масавага знішчэння[правіць | правіць зыходнік]

Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлi у Іраку хімічную зброю масавага знішчэння[66][67][68].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ЗША афіцыйна завяршылі вайну ў Іраку (руск.) . Лента.Ру (15 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 18 снежня 2011.
  2. Lenta.Ru Вечная вайна ў Двурэчча: «…Зыходзячы з усяго пералічанага, большасць каментатараў у ЗША робяць выснову, што вайна ў Іраку была прайграна», 20.03.2013
  3. Опыт использования частных военных компаний в ходе военных конфликтов в Ираке и Афганистане
  4. Lenta.ru: Свет: Сірыя перапраўляе ў Ірак добраахвотнікаў для вайны з Амерыкай. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
  5. Hizbullah's Role in Attacks Against U.S. and British Forces in Iraq (Праверана 27 красавіка 2012)
  6. Уварванне Турцыі ў Ірак (2007—2008)
  7. Д. А. Нечытайла «Пра перспектывы 'Аль-Каіды ў Іраку'»
  8. В США подсчитали потери в Ираке и Афганистане
  9. 260 killed in 2003,[1] 15,196 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009),[2] 67 killed in March 2009,[3] Архівавана 26 лютага 2012 года. 1,100 killed in 2010,[4] Архівавана 16 студзеня 2013 года. and 1,067 killed in 2011,[5] thus giving a total of 17,690 dead
  10. 10,0 10,1 Рассекречены данные об количестве убитых в Ираке американцах. Потери оказались коллосальны.
  11. В войнах в Персидском заливе погибло 73,846 солдат США
  12. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане
  13. en:Iraq War
  14. Iraq war 10 years on: at least 116,000 civilians killed (Праверана 25 сакавіка 2013)
  15. Mortality after the 2003 invasion of Iraq: a cross-sectional cluster sample survey
  16. Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам ваенных дзеянняў супраць Ірака // Звязда : Газета. — 21 сакавіка 2003. — № 71-72. — ISSN 1990-763x.
  17. Леанід Лахманенка. Аб вайне ў Іраку // Звязда : Газета. — 25 сакавіка 2003. — № 75 (24759). — ISSN 1990-763x.
  18. Хроніка вайны ў Іраку // Звязда : Газета. — 25 сакавіка 2003. — № 75, 24759. — ISSN 1990-763x.
  19. Інтэрфакс Сілы англа-амерыканскай кааліцыі хочуць абысці ачагі супраціўлення ў Іраку // Звязда : Газета. — 26 сакавіка 2003. — № 76 (24760). — ISSN 1990-763x.
  20. Ірак: хроніка вайны // Звязда : Газета. — 27 сакавіка 2003. — № 77 (24761). — ISSN 1990-763x.
  21. Мадэлі Playboy паспрабуюць узняць баявы дух амерыканскіх салдатаў // Звязда : Газета. — 1 красавіка 2003. — № 81 (24765). — ISSN 1990-763x.
  22. Да штурму Багдада ўсё гатова // Звязда : Газета. — 4 красавіка 2003. — № 84-85. — ISSN 1990-763x.
  23. ЗША гатовыя да працяглай бітвы за Багдад // Звязда : Газета. — 5 красавіка 2003. — № 86 (24770). — ISSN 1990-763x.
  24. Дадзеныя Ірака і ЗША ўпершыню супалі: ніякага штурму Багдада не было // Звязда : Газета. — 8 красавіка 2003. — № 87 (24771). — ISSN 1990-763x.
  25. Хусейн не пакідаў Багдад пасля яго падзення 9 красавіка // Звязда : Газета. — 10 снежня 2003. — № 310 (24994). — ISSN 1990-763x.
  26. Амерыканскія салдаты страляюць па сваіх з-за моцнай стомленасці // Звязда : Газета. — 11 красавіка 2003. — № 90-91. — ISSN 1990-763x.
  27. Джы Ай страляюць па дзецях, а Ірак паглыбляецца ў анархію // Звязда : Газета. — 12 красавіка 2003. — № 92 (24776). — ISSN 1990-763x.
  28. Садама пакуль не знайшлі // Звязда : Газета. — 26 ліпеня 2003. — № 184 (24868). — ISSN 1990-763x.
  29. У выніку выбухаў у цэнтры Багдада загінулі каля 40 чалавек // Звязда : Газета. — 28 кастрычніка 2003. — № 270 (24954). — ISSN 1990-763x.
  30. Iракцам плацяць па 1000 долараў за кожны падбіты амерыканскі верталёт // Звязда : Газета. — 4 лістапада 2003. — № 277 (24961). — ISSN 1990-763x.
  31. Страты ЗША ў Іраку ўжо перавысілі страты за тры гады в'етнамскай вайны // Звязда : Газета. — 15 лістапада 2003. — № 286-287. — ISSN 1990-763x.
  32. Садама Хусейна здала амерыканцам яго жонка // Звязда : Газета. — 16 снежня 2003. — № 315 (24999). — ISSN 1990-763x.
  33. Апублікаванае першае фота захопу Садама Хусейна // Звязда : Газета. — 9 студзеня 2004. — № 4-5. — ISSN 1990-763x.
  34. Войскі кааліцыі нясуць вялікія людскія страты ў Іраку // Звязда : Газета. — 8 красавіка 2004. — № 90 (25103). — ISSN 1990-763x.
  35. Няўдачы ЗША ў Іраку // Звязда : Газета. — 9 красавіка 2004. — № 91-92. — ISSN 1990-763x.
  36. У Іраку загінуў 1000-ы ваенны кааліцыі // Звязда : Газета. — 10 ліпеня 2004. — № 167 (25180). — ISSN 1990-763x.
  37. Марпех ЗША дабіў параненага паўстанца прама ў мячэці // Звязда : Газета. — 18 лістапада 2004. — № 278-279. — ISSN 1990-763x.
  38. Ігар Грышын. У Іраку загінуў выхадзец з Беларусі // Звязда : Газета. — 4 лютага 2005. — № 19 (25351). — ISSN 1990-763x.
  39. Уладзімір Аляксандраў. «Добрыя намеры» з пахам нафты // Звязда : Газета. — 4 сакавіка 2005. — № 39 (25371). — ISSN 1990-763x.
  40. Ірак сустрэў Кандалізу Райс гарой трупаў // Звязда : Газета. — 17 мая 2005. — № 87 (25419). — ISSN 1990-763x.
  41. Учора ў Іраку загінулі 14 марскіх пехацінцаў ЗША // Звязда : Газета. — 4 жніўня 2005. — № 144 (25476). — ISSN 1990-763x.
  42. Ахвяр больш за 1000 // Звязда : Газета. — 2 верасня 2005. — № 166 (25498). — ISSN 1990-763x.
  43. Ірак: 118 загінулых, 187 параненых // Звязда : Газета. — 15 верасня 2005. — № 176 (25508). — ISSN 1990-763x.
  44. Амерыканцы ў Іраку выкарысталі хімічную зброю // Звязда : Газета. — 16 верасня 2005. — № 177 (25509). — ISSN 1990-763x.
  45. У выніку выбуху ў Кербеле загінулі больш за 50 чалавек // Звязда : Газета. — 6 студзеня 2006. — № 3 (25592). — ISSN 1990-763x.
  46. Рэйтынгу Буша не дапаможа нават тэрарыст №1 // Звязда : Газета. — 10 чэрвеня 2006. — № 128-129. — ISSN 1990-763x.
  47. Больш як 60 чалавек загінулі ў выніку тэракта ў Іраку // Звязда : Газета. — 10 чэрвеня 2006. — № 159-160 (25748-25749). — ISSN 1990-763x.
  48. Экс-міністр абароны ЗША рэкамендаваў скараціць ваенныя аперацыі ў Іраку // Звязда : Газета. — 5 снежня 2006. — № 259 (25848). — ISSN 1990-763x.
  49. І зноў у Багдадзе падрываюць // Звязда : Газета. — 13 снежня 2006. — № 265 (25854). — ISSN 1990-763x.
  50. Страты ЗША ў Іраку перавысілі колькасць ахвяр тэрактаў 11 верасня // Звязда : Газета. — 27 снежня 2006. — № 274 (25863). — ISSN 1990-763x.
  51. Дзярждума РФ папросіць адкласці смяротны прысуд Хусейну // Звязда : Газета. — 14 лістапада 2006. — № 244 (25833). — ISSN 1990-763x.
  52. Мікола Бугай. Чацвёрты дыктатар за адзін год , Наша Ніва . Праверана 25 сакавіка 2013.
  53. У цэнтры Багдада адбылося самае жорсткае сутыкненне баевікоў з амерыканскімі войскамі // Звязда : Газета. — 10 студзеня 2007. — № 5 (25870). — ISSN 1990-763x.
  54. Буш наклаў вета на закон аб вывадзе войскаў з Ірака // Звязда : Газета. — 3 мая 2007. — № 81 (25946). — ISSN 1990-763x.
  55. Пры выбуху ў Багдадзе загінулі 75 чалавек // Звязда : Газета. — 20 чэрвеня 2007. — № 113 (25978). — ISSN 1990-763x.
  56. Самы крывавы тэракт у Іраку // Звязда : Газета. — 17 жніўня 2007. — № 154 (26019). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  57. Выбухі ў Багдадзе: 72 загінулі, больш за 100 паранена // Звязда : Газета. — 2 лютага 2008. — № 21 (26134). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  58. З пачатку вайны ў Іраку загінулі 4 тысячы ваенных ЗША // Звязда : Газета. — 25 сакавіка 2008. — № 56 (26169). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  59. Вице-президент США провел в Багдаде церемонию смены миссии американских сил в Ираке , Жэньминь жибао (2010-09-02).
  60. Вице-президент США официально объявил о начале в Ираке операции «Новый рассвет» , ИТАР-ТАСС (2010-09-01).
  61. Anna Fifield. Contractors reap $138bn from Iraq war // «The Financial Times» от 18 марта 2013
  62. As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 people killed between 2004 and 2011. Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
  63. Suicide bomber kills 32 at Baghdad funeral march , Fox News (27 January 2012). Праверана 22 красавіка 2012.
  64. Уладзімір Аляксандраў. У Багдадзе ўсё спакойна // Звязда : Газета. — 4 чэрвеня 2003. — № 136 (24820). — ISSN 1990-763x.
  65. ЗША тайна вывезлі з Ірака ўран // Звязда : Газета. — 9 ліпеня 2004. — № 165-166. — ISSN 1990-763x.
  66. В Ираке найдено химическое оружие
  67. Update on chemical demilitarisation
  68. Найденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным

Шаблон:Садам Хусейн