Вайсковыя могілкі (Мінск)
| могілкі | |
| Вайсковыя могілкі | |
|---|---|
| Уваходная брама | |
| 53°54′30,94″ пн. ш. 27°35′11,39″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Першая згадка | 1840-я гг. |
| Статус |
|
Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Мінску, з’яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада. На могілках пахаваная вялікая колькасць вядомых асоб. Размешчаныя ў Савецкім раёне горада, вуліца Казлова, 11.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя вайсковых могілак у Мінску пачынаецца ў 1840-х гадах — першы аб’ект такога тыпу месціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. У канцы стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войск[1]. Урачыстае асвячэнне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 года, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павел Багдановіч. Была распачата праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэннем было ўзвядзенне каменнага праваслаўнага храма, прысвечанага ахвярам расійска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі імёнамі 118 вайсковаслужбоўцаў Каломенскага палка і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[2].
У 1917 годзе могілкі перайшлі ў кіраванне дзяржавы і сёння з’яўляюцца ўласнасцю горада. Цяпер яны не з’яўляюцца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для ўсіх веравызнанняў[1].
У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя вайсковых пахаванняў на могілках (арх. Ганна Аксёнава)[3]. У 2018 годзе пачалося добраўпарадкаванне могілак. Спецкамбінат КБА дэмантаваў частку агароджаў і помнікаў, многія з якіх замянілі на стандартныя падгалоўнікі[4]. У «Мінскпраекце» распрацоўваецца праект рэканструкцыі могілак (арх. Ганна Аксёнава), які, імаверна, будзе прадугледжваць аднаўленне гістарычнай брамы, замену агароджы, новыя дарожкі, асвятленне, дэмантаж труб цеплатрасы[4].
Сярод пахаваных на могілках
[правіць | правіць зыходнік]
- Фабіян Акінчыц (1886—1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Барыс Акрэсцін (1923—1944) — савецкі лётчык, герой Савецкага Саюза
- Аляксандра Іванаўна Александровіч (1904—1947) — беларуская педагог і літаратуразнаўка.
- Іосіф Апанскі (1897—1927) — супрацоўнік савецкіх спецслужб
- Арсеній Арсенка (1903—1945) — беларускі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР
- Зоя Бальшакова (1912—1996) — беларуская савецкая спартсменка і трэнер
- Барыс Бальшакоў (1910—1950) — беларускі савецкі спартсмен
- Мікалай Бліядуха (1878—1935) — беларускі геолаг, акадэмік БелАН
- Уладзімір Аляксеевіч Варава (1896—1929) — беларускі пісьменнік і журналіст.
- Іван Варвашэня (1904—1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Генрых Грыгоніс (1889—1955) — беларускі акцёр.
- Алесь Гурло (1892—1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык
- Васіль Забела (1901—1949) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч
- Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931) — беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч
- Сяргей Кавалік (1846—1926) — рэвалюцыянер
- Міхась Клімковіч (1899—1954) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар слоў гімна «Мы, беларусы»
- Якуб Колас (1882—1956) — класік беларускай літаратуры
- Яўген Корчыц (1880—1950) — беларускі хірург
- Уладзімір Крыловіч (1895—1937) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру
- Янка Купала (1882—1942) — класік беларускай літаратуры
- Бянігна Луцэвіч (1857—1942) — маці Янкі Купалы
- Уладзіслава Луцэвіч (1891—1960) — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы
- Еўсцігней Міровіч (1878—1952) — беларускі драматург і тэатральны рэжысёр
- Даніла Міцкевіч (1914—1996) — беларускі дзеяч культуры, вучоны-хімік. Старэйшы сын Якуба Коласа.
- Міхась Міцкевіч (1926—2020) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Малодшы сын Якуба Коласа.
- Іван Пуліхаў (1879—1906) — рэвалюцыянер, тэрарыст. Рэшткі Пуліхава перанесеныя сюды са Старажоўскіх могілак
- Мікалай Пятроў (1892—1954) — беларускі вучоны-хірург
- Юрый Герасімавіч Рудзько (1913—1948) — беларускі празаік, драматург, нарысіст.
- Парфён Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч
- Нестар Сакалоўскі (1902—1950) — беларускі кампазітар, аўтар музыкі да гімна «Мы, беларусы»
- Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург
- Валянцін Таўлай (1914—1947) — беларускі паэт, літаратуразнаўца
- Паўлюк Трус (1904—1929) — беларускі паэт
- Рут Уолер (1921—1946) — амерыканская місіянерка, сябра беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення
- Аляксандр Чарвякоў (1892—1937) — дзяржаўны дзеяч БССР
- Кузьма Чорны (1900—1944) — беларускі празаік, драматург, публіцыст
- Уладзімір Шкатэлаў (1861—1940) — вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі
- Герасім Якушка (1900—1942) — беларускі архітэктар, галоўны архітэктар Мінска (1936—1941)
Таксама на могілках пахаваны ахвяры выбуху ў Менскім тэатры 22 ліпеня 1943 года, станам на 2020 год з іх пазначана толькі магіла Леаніда Слаўніна.
На могілках месцяцца брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, загінулых у баях за Мінск у ліпені 1944 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Военное кладбище (руск.)(недаступная спасылка). minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 студзеня 2016.
- ↑ Кастусь Лашкевіч. Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў(недаступная спасылка). tut.by (2 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 студзеня 2016.
- ↑ Аксенова Анна Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Закончим с Военным — возьмемся за Кальварийское. Чиновники и церковь рассказали про благоустройство кладбищ(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамковіч, Ю. В. Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць / Ю. В. Тамковіч, П. А. Каралёў. — Мінск : Цымбераў Р. М., 2025. — 388 с.
- Кулаженко, Л. Е. Церковь святого Александра Невского в Минске на военном кладбище: 120 [лет]: 1898—2018 / Л. Е Кулаженко, Г. Н. Шейкин. — Минск : Приход храма благоверного князя Александра Невского в г. Минске, 2018. — 174 с.
- Щеглов, Г. Э. Церковь святого Александра Невского в Минске: воинский период : к 120-летию освящения храма / Г. Э. Щеглов. — Минск : Изд-во Минской духовной академии, 2018. — 98 с.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. — Мінск : БелСЭ, 1988. — С. 221—239.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайсковыя могілкі (Мінск)- Інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак. Спецпраект «Беларускі нацыянальны некропаль» // Радыё Свабода
- Інфармацыя пра пахаванні дарэвалюцыйнага перыяду Ч1 (руск.). genealogia.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2016. Праверана 5 студзеня 2016.
- Інфармацыя пра пахаванні дарэвалюцыйнага перыяду Ч2 (руск.). genealogia.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2016. Праверана 5 студзеня 2016.
- Віктар Мухін. Вайсковыя могілкі: «Тут маршалы нацыі сьпяць». Наша Ніва (11 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 5 студзеня 2016.

