Вакзал Аўстэрліц
Станцыя | |
Вакзал Аўстэрліц | |
---|---|
Аператар | Société nationale des chemins de fer français[d] |
Дата адкрыцця | 1840 |
Код у «Экспрэс-3» | 87547026 і 87547000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вакзал Аўстэрліц (фр.: Gare d'Austerlitz) — адзін з шасці асноўных чыгуначных вакзалаў Парыжа. Ён размяшчаецца на левым беразе Сены ў 13-й муніцыпальнай акрузе. Штодня вакзал абслугоўвае 68000 пасажыраў (25 млн у год), што складае прыкладна палову пасажыраперавозак вакзалу Манпарнас.
Назва вакзала паходзіць ад мараўскага горада Аўстэрліц, дзе 2 лістапада 1805 г. адбылася «бітва трох імператараў», падчас якой Напалеон разграміў праўзыходныя па колькасці руска-аўстрыйскія войскі. У гонар перамогі пры Аўстэрліцы ля вакзала ўстаноўлены французскі ваенны карабель.
Цягнікі з Аустерліцкага вакзала адпраўляюцца галоўным чынам у паўднёвым напрамку — да Арлеана, Тура, Мадрыда, Лісабона.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вакзал Аўстэрліц быў адкрыты 20 верасня 1840 года ў сувязі з адкрыццём лініі Парыж — Жывусі, якая была падоўжана да Арлеана ў 1843 годзе. У 1846 годзе вакзал павялічыў свае памеры. Да Сусветнай выставы 1900 года вакзал заставаўся канчатковым прыпынкам лініі Парыж-Арлеан, пакуль не быў адкрыты новы вакзал Гар д’Арсе, у якім цяпер размешчаны музей Арсе. Будынак Арсе быў зачынены ў 1939 годзе, і разам з тым усе цягнікі далёкага следвання былі зноў перанесены на вакзал Аўстэрліц.