Ваколіца (тып паселішча)
Вако́ліца (ако́ліца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю і размешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта (называлася ваколічная шляхта), чым падкрэслівалася саслоўнае адрозненне.
Ваколіцы ўзніклі разам з засценкамі ў выніку валочнай рэформы другой паловы XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пасля правядзення парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1]. У Беларусі аколіцы захоўваліся да першай чвэрці XX стагоддзя. У 1923 годзе ў Беларускай ССР існавала 83 аколіцы, у 1938 годзе яны былі аднесены да разраду вёсак[2].
Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў наваколле, акругу або агароджу вакол вёскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларусы: у 13 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22.
- ↑ Этнаграфія Беларусі 1989.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- Беларусы: у 13 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.
- У. С. Гуркоў. Аколіца // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 27. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.