Вакідзасі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вакідзасі перыяду Эда, XIX ст.

Вакідзасі — кароткі традыцыйны японскі меч. У асноўным выкарыстоўваўся самураямі. Меч насілі на поясе разам з катанай.

Даўжыня клінка - ад 30 да 61 см. Агульная даўжыня з ручкай 50-80 см. Клінок аднабаковага завострывання, малой крывізны. Вакідзасі падобны па форме да катаны. Вырабляўся з дзукуры (афармленнем) рознай формы і даўжыні, звычайна больш тонкім, чым у катаны. Ступень выпукласці перасеку ляза вакідзасі нашмат меншая, таму ў параўнанні з катанай гэты меч рэзаў мяккія аб'екты больш рэзка. Рукаятка вакідзасі класічнага перасеку, такая ж, як у катаны, але меншай даўжыні.

Часта мячы вакідзасі і катана рабіў адзін майстар, мячы мелі якаснае афармленне і адзін стыль. Гэтую пару мячоў называлі дайсё, што ў перакладзе значыла «доўгі - кароткі» ці «вялікі - малы» . А калі мячы вырабляліся рознымі майстрамі, то іх ўжо нельга было называць дайсё. У пары дайсё вакідзасі выкарыстоўваўся ў якасці кароткага меча (сёто).

Для зручнага нашэння некалькіх мячоў (катана, вакідзасі і танта ), японцамі былі прыдуманы розныя спосабы нашэння мячоў. Мячы фіксаваліся з дапамогай шнура сагэо, які прасоўвалі праз клямар курыгата, які знаходзіўся на адным баку ножнаў. Такія спосабы фіксацыі, не давалі мечу ўпасці на зямлю або згубіцца, і пры гэтым пакідалі торс вольным.