Валантэн дэ Булонь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Валантэн дэ Булонь
фр.: Valentin de Boulogne
Партрэт
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Valentin
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 3 студзеня 1591(1591-01-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1632(1632-08-19) (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Commons-logo.svg Валантэн дэ Булонь на Вікісховішчы

Валантэн дэ Булонь (франц. Valentin de Boulogne, 3 студзеня 1591, Кулам’е — 19 жніўня 1632, Рым) — французскі мастак эпохі барока, прадстаўнік караваджызму.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Француз па нараджэнні, ён у ранняй маладосці прыбыў у Італію, ужо добра валодаючы пэндзлем. У гэты час браты Карачы супрацьдзейнічалі ўплыву нядаўна памерлага Караваджа на жывапіс. Нікала Пусэн, французскі мастак, які жыў тады ў Італіі, стаяў на баку братоў Карачы; але Валантэн, які зрабіўся сябрам Пусэна, адчуваў моцную цягу да жывапісу Караваджа.

Італьянцы лічаць Валантэна лепшым паслядоўнікам Караваджа і залічаюць яго да сваіх мастакоў Рымскай школы. Пусэн не аказаў вялікага ўплыву на Валантэна, але тым не менш рэкамендаваў яго тагачаснаму заступніку мастацтваў у Рыме, кардыналу Барберыні.

Зноскі

  1. Jean Valentin // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.