Валасач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Валасач
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Валасач на карце Беларусі ±
Валасач (Беларусь)
Валасач
Валасач (Мінская вобласць)
Валасач

Валаса́ч[1] (трансліт.: Valasač, руск.: Волосач) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 26 км на захад ад раённага цэнтра, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Балачанкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 20 ст. засценак у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. На 1933 г. працаваў калгас і кузня.

З канца чэрвеня 1941 г. да 4.07.1944 г. акупіравана нямецкімі вайскамі. У траўні 1943 г. вёска была спалена, загублена 104 жыхары.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[2].

З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[3].

28 траўня 2013 году вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пасялковага савету ў склад Навапольскага сельсавету[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 29 двароў, 188 жыхароў.
  • 1917 — 34 двары, 217 жыхароў.
  • 1940 — 45 двароў, 220 жыхароў.
  • 1999 — 12 чал.
  • 1 студзеня 2002 — 4 двары, 4 жыхары.
  • 2010 — 3 чал.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]