Перайсці да зместу

Валастэ (вадаспад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валастэ (вадаспад)

Валастэ (англ.: Valaste juga) — самы высокі вадаспад у Эстоніі (вышыня — 30,5 метраў) і краінах Балтыі. У 1996 годзе камісіяй акадэміі навук аб'яўлены прыроднай спадчынай і нацыянальным сімвалам Эстоніі.

Размешчаны ў павеце Іда-Вірумаа недалёка ад горада Кохтла-Ярвэ. Вадаспад быў створаны штучнай пратокай, арганізаванай для адводу лішкаў вады з палёў. Вада падае з глінта, які складаецца з пясчаніку і старажытных сілурыйскіх вапнякоў. У халодныя зімы вадаспад замярзае.