Валаўскі сельсавет
Валаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Валаўск |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 725 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Вала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Валаўск.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кармянскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск пералічана са Скародненскага сельсавета ў Кармянскі, цэнтр Кармянскага сельсавета перанесены ў вёску Валаўск, а сельсавет перайменаваны ў Валаўскі[1]. 17 лістапада 2005 года скасаваны вёскі Вязцы, Глазкі і Шыя[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 725 чалавек[3], з іх 96,8 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.