Валгаградская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валгаградская вобласць
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Валгаград
Дата ўтварэння 5 снежня 1936
Кіраўнік Andrei Bocharov[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 113 900 км²
Валгаградская вобласць на карце
Часавы пояс Маскоўскі час
Код ISO 3166-2 RU-VGG
Код аўтам. нумароў 34 і 134
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Валгаградская вобласць на Вікісховішчы

Валгаградская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыя, які размешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. З поўначы на поўдзень і з захада на ўсход вобласць працягнулася больш за на 400 км. Агульная працягласць межаў вобласці — 2221,9 км, у тым ліку з Саратаўскай вобласцю (29,9 %), Растоўскай (26,8 %), Астраханскай (11,4 %), Варонежскай (11,3 %) абласцямі, Калмыкіяй (10,9 %) і Казахстанам (9,7 %).

Плошча 112,9 тыс. км² (78 % складаюць землі сельскагаспадарчага прызначэння). Клімат вобласці кантынентальны, засушлівы. Паўночна-заходняя частка знаходзіцца ў зоне лесастэпу, усходняя — у зоне паўпустынь, набліжаючыся да сапраўдных пустыняў. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на паўночным захадзе да 500 мм, на паўднёвым усходзе — меней 300 мм. Асноўныя рэкі Волга (з прытокамі Еруслан, Ахтуба, Балыклейка, Шчарбакоўка і інш.), Дон (за прытокамі Хапёр, Мядзведзіца, Ілоўля, Чыр, Данская Царыца, Мышкава, Аксай і інш.), а таксама Сморагда, Хара, Цэпь, якія ўпадаюць у возера Эльтон.

На тэрыторыі вобласці 1506 населеных пунктаў, змешчаных у складзе 39 муніцыпальных утварэнняў (6 гарадоў абласнога падпарадкавання і 33 сельскія раёны).

Колькасць насельніцтва 2635,6 тыс. чалавек (2006) (2655,2 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 23,3 чал./км² (2006) (23,3 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 % (2006) (75,3 % — 2005). Буйнейшыя гарады: Валгаград, Волжскі, Камышын. Нацыянальны склад: рускія (88 %), украінцы (2,1 %), казахі (1,7 %), татары (1,1 %), армяне (1,0 %).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі