Валгадонская вуліца (Мінск)
Выгляд
| Валгадонская вуліца Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Першамайскі |
| Працягласць | каля 415 м |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Ранейшыя назвы | Пясочная вуліца |
| Назва ў гонар | Валгадонск |
| Паштовы індэкс | 220049 |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Валгадонская вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар горада Валгадонск у Растоўскай вобласці. Да 1953 года мела назву Пясочная.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з поўдня на поўнач, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцам Заслонава і Кнорына.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Волгодонская улица на geodzen.com