Валдас Ракуціс
| Валдас Ракуціс | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | гісторык, палітык |
| Дата нараджэння | 1969 |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
Валдас Ракуціс (літ.: Valdas Rakutis; нар. 1969, Коўна) — літоўскі ваенны гісторык, палітычны і грамадскі дзеяч. Дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі (з 2020), доктар гуманітарных навук, прафесар (з 2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1976–1987 гадах вучыўся ў каўнаскай гарадской сярэдняй школе № 28, пазней — у сярэдняй школе № 40.
У 1989 годзе ўступіў у Саюз скаўтаў Літвы.
З 1990 года вывучаў гісторыю на гуманітарным факультэце Універсітэта Вітаўта Вялікага, працаваў у Літоўскім тэхнічным музеі, а з 1994 па 2003 (з перапынкамі) працаваў у Ваенным музеі Вітаўта Вялікага. У 1994 годзе прысуджана ступень бакалаўра, у 1996 — ступень магістра. У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Войска ВКЛ у перыяд чатырохгадовага сейма».
У 1993–1994 гадах член камісіі па аб’яднанні скаўтаў, у 1994–1995 гадах займаў пасаду старшыні Саюза скаўтаў Літвы, у 1995–1996 – галоўны скаўт Асацыяцыі скаўтынгу Літвы. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня (з 2000) Літоўскага ваенна-гістарычнага таварыства. Адначасна ўступіў у таварыства «Піліс».
З 1996 па 2017 працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (з 2007), галоўным навуковым супрацоўнікам (2012—2017) Ваеннай акадэміі Літвы. У 2000–2003 гадах быў старшынёй Літоўскага ваенна-гістарычнага таварыства. У 2002–2009 гадах працаваў дырэктарам Цэнтра ваеннай гісторыі Літвы. У 2008–2018 гадах быў старшынёй праўлення асацыяцыі «Каўнаская крэпасць». У 2009–2014 гадах – прарэктар па навуцы і даследаваннях акадэміі, старшыня Сената Ваеннай акадэміі.
Заснавальнік і член Клуба падарожнікаў Ваеннай акадэміі Літвы (з 2011).
З 2012 года – Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута ваенных навук.
У 2014 годзе стаў адным з заснавальнікаў Фонду падтрымкі скаўтаў.
У 2015–2020 гадах займаў пасаду саветніка начальніка штаба літоўскай арміі. У 2016–2020 гадах быў дырэктарам грамадскай установы «Парк Каўнаскай крэпасці». У 2017–2020 быў прафесарам Клайпедскага ўніверсітэта.
Член Савета Федэрацыі еўрапейскіх крэпасцяў і ўмацаваных раёнаў (з 2018), адзін з заснавальнікаў Фонду Ёнаса Караліса Хадкявічуса (2019).
У 2020 годзе абраны дэпутатам парламента.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя накірункі даследаванняў: Гісторыя войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі, гісторыя ваеннага мастацтва, гісторыя ваеннай архітэктуры.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Oficerowie Rzeczypospolitej Obojga Narodów. T. II. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. 1999 m., su Machynia M., Srzednicki C.)
- Lietuvos Didžiosios kunigaikštystės kariuomenė Ketverių metų seimo laikotarpiu 1788–1792. (2001 m.)
- Lietuvos didžiojo kunigaikščio Algirdo mechanizuotasis batalionas (2012 m., su J. Vaičenoniu)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалерскі крыж ордэна «За заслугі перад Літвой» (2018)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://www.delfi.lt/news/daily/lithuania/seimo-narys-rakutis-isrinktas-laisves-kovu-ir-valstybes-istorines-atminties-komisijos-pirmininku.d?id=85901985
- https://www.bernardinai.lt/karo-istorikas-v-rakutis-istorijai-tapus-kovos-lauku-pasirinkimas-nekariauti-tampa-pralaimejimu/
- https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1274579/i-seima-isrinktas-istorikas-rakutis-apleide-istorijos-politika-tapsime-pagrindine-zydsaudziu-tauta-niekada-nelaimejusia-jokio-musio
- https://www.lrt.lt/naujienos/nuomones/3/1160684/valdas-rakutis-lietuvos-patirtis-ir-siandienine-krize
- https://kauno.diena.lt/naujienos/lietuva/salies-pulsas/lietuvos-laisves-kelias-isvedus-sovietu-armija-pajutome-palengvejima-983320
- https://www.youtube.com/watch?v=D4pg-xDmBI8