Валдыс Домбраўскіс
Ва́лдыс До́мбраўскіс (лат.: Valdis Dombrovskis; 5 жніўня 1971, Рыга) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Латвіі з 12 сакавіка 2009 года па 27 лістапада 2013 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Працаваў у якасці асістэнта лабараторыі ва ўніверсітэце Майнца ў 1995—1996 гадах, асістэнтам Інстытута фізікі цвёрдага цела Латвійскага ўніверсітэта ў 1997 годзе, асістэнтам у Мэрылендскім універсітэце ў 1998 годзе. Супрацоўнік Нацыянальнага банка Латвіі ў 1998—2002 гадах.
У 2002 годзе ўвайшоў у кіраўніцтва партыі «Новы час». Дэпутат латвійскага Сейма з 2002 года. З 2004 года — дэпутат Еўрапейскага парламента. У снежні 2005 года ён прапанаваў шэраг мерапрыемстваў па скарачэнні адміністрацыйных выдаткаў Еўрапарламента на 7,5 млн еўра.
Зноскі
- ↑ Valdis Dombrovskis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ https://www.europarl.europa.eu/meetdocs/2014_2019/documents/empl/dv/empl20141006_cv_dombrovskis_/empl20141006_cv_dombrovskis_de.pdf Праверана 16 сакавіка 2024.
- ↑ Munzinger Personen Праверана 16 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валдыс Домбраўскіс
- Прэм’ер-міністры Латвіі
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Дэпутаты Сейма Латвіі
- Міністры фінансаў Латвіі
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Члены «Новага часу» (Латвія)
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку
- Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
- Асобы
- Дэпутаты Восьмага Сейма Латвіі
- Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі
- Дэпутаты Адзінаццатага Сейма Латвіі
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Фізікі Латвіі
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Латвіі
- Палітыкі Латвіі