Валдэмарпілс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Валдэмарпілс (лат.: , да 1920 г. — Сасмакен, да 1926 г. — Сасмака) — горад у паўночна-заходняй частцы Латвіі, у Талсінскім раёне. Адлегласць ад Рыгі складае 130 км, ад Талсі — 15 км. Горад знаходзіцца на заходнім беразе возера Сасмака, каля падножжа Паўночна-курскага ўзвышша.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра горад Сасмаген (Sasmagen), а дакладней, пра сядзібу, што стаяла на яго месцы, датуецца 1582 г. Хаця шмат стагоддзяў дагэтуль тут знаходзілася паселішча куршаў, пра якіх засталася згадка ў выглядзе кургана Dupurkalns. На пачатку 17 ст. на месцы будучага горада ўтварылася цэлае паселішча вольных гандляроў і рамеснікаў (на 1628 г. у ім жыло каля 25-30 сем’яў). А ў сярэдзіне 19 ст. паселішча зрабілі сталіцай яўрэйскай абшчыны (так, у 1863 г. яўрэі скаладалі ажно 83,1 % жыхароў мястэчка). У 1834 г. паселішчу былі нададзены некаторыя гарадскія правы (у прыватнасці, права збіраць падаткі), аднак статус сапраўднага горада Сасмака набыла толькі ў 1917 г. Нарэшце, у 1926 г. горад набыў сваю сучасную назву, назваўшыся Валдэмарпілс у гонар слыннага культурнага і грамадкага дзеяча Крыш’яніса Валдэмарса, які паходзіў з ваколіц горада.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Большасць жыхароў горада — латышы (94,8 % ў 1999 г.).
Культура і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Валдэмарпілсе дзейнічае адна сярэдняя школа. Таксама тут знаходзяцца два музеі: дзяржаўны рэгіянальны (так званы Novada muzejs, прысвечаны гісторыі і культуры края) і прыватны Музей лесу (разам з невялічкім дэндралагічным паркам).
Гістарычныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтр горада прызнаны архітэктурным помнікам 17-19 ст. Самым старым будынкам з’яўляецца лютэранская царква (1646 г.). Праваслаўная царква стаіць з 1889 г. На поўначы горада, у Сасмакскім парку, знаходзіцца прыгожая сядзіба, збудаваная ў 1870-80-х гадах у неагатычным стылі. Недалёк ад яе расце самая тоўстая ліпа ў Балтыйскіх краінах (акружнасць дрэва роўная 8,5 м, узрост — прыкладна 350 год).
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
- ↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 2 кастрычніка 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валдэмарпілс
- Афіцыйны сайт Талсінскага края Архівавана 28 чэрвеня 2011. (лат.)
- Сайт пра Валдэмарпілс (англ.)
- Інфармацыя пра Валдэмарпілс у тапанімічнай базе даных (лат.)