Перайсці да зместу

Валентыніян III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флавій Плацыд Валентыніян
лац.: Flavius Placidus Valentinianus
Солід Валентыніяна III з партрэтам, выпушчаны ў гонар яго вяселля з Еўдакіяй
Солід Валентыніяна III з партрэтам, выпушчаны ў гонар яго вяселля з Еўдакіяй
імператар Заходняй Рымскай імперыі
425—455
Папярэднік Канстанцый III
Пераемнік Петроній Максім

Нараджэнне 2 ліпеня 419[1]
Смерць 16 сакавіка 455[1] (35 гадоў)
Род Дынастыя Феадосія[d]
Бацька Канстанцый III[3]
Маці Гала Плацыдзія[3][4]
Жонка Ліцынія Еўдаксія[d][5]
Дзеці Еўдакія
Плацыдыя
Грамадзянства
Веравызнанне Хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флавій Плацыд Валентыніян (Валентыніян III, лац.: Flavius Placidus Valentinianus) — імператар Заходняй Рымскай імперыі (425—455).

Сын Канстанцыя III, суправіцеля Ганорыя, і Галы Плацыдыі, сёстры апошняга, нарадзіўся ў 419 г. У 425 г., пасля смерці дзядзькі і паразы ўзурпатара Іаана, абвешчаны сваім стрыечнікам, Феадосіем II, імператарам Захаду. За яго кіравалі імперыяй яго маці Гала Плацыдыя (да 450) і Флавій Аэцый. Больш 20 гадоў Флавій Аэцый з поспехам адбіваў нашэсці варвараў на паўночныя і ўсходнія часткі імперыі. Афрыкай, з 429 года, авалодалі вандалы, дзякуючы варожасці, што існавала паміж Аэцыем і намеснікам гэтай правінцыі Баніфацыем. Велізарныя заслугі Аэцыя, пераможца Атылы (451), бясталентны і слабахарактарны Валентыніян узнагародзіў тым, што, у прыпадку рэўнасці, забіў свайго геніяльнага палкаводца (454). Ужо ў наступным годзе 16 сакавіка Валентыніян быў заколаты Петроніем Максімам, славалюбства якога не было ў дастатковай ступені здаволена імператарам.

Валентыніян быў жанаты з 437 года са сваёй сваячцы Еўдаксіі, дачкой Феадосія II і Еўдакіі. Меў дзвюх дачок, Еўдакію і Плацыдыю, якіх вандалы пасля захопу Рыма (455) сем гадоў трымалі ў палоне ў Карфагене.

Пасля гібелі Валентыніяна III падзенне Заходняй Рымскай імперыі стала незваротным. У год яго смерці Рым быў разрабаваны вандаламі, а Петроній Максім ненадоўга перажыў папярэдніка. Яго ў сваю чаргу ўспадкоўвала чарада недаўгавечных імператараў, якія былі галоўным чынам марыянеткамі ў руках варвараў і фармальна кіравалі распалай дзяржавай. Сканчаецца гэты 20-летні перыяд зрыньваннем Ромула Аўгустула (476).

Зноскі

  1. 1 2 Valentinian III // Encyclopædia Britannica
  2. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118931962 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 Любкер Ф. Valentinianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1435–1436.
  4. ↑ https://www.stambroseofmilan.com/fons-luminis-online-journal/lives-and-religion-of-justina-galla-placidia-and-pulcheria
  5. ↑ https://www.livius.org/articles/person/eudoxia-iii/