Валенцій Кёльнскі
Валенцій Кёльнскі | |
---|---|
польск.: Walenty Colnensis (z Kolna) лац.: Valentius Colnensis | |
Дата нараджэння | 1580 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1634 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы | |
Альма-матар |
Валенцій Кёльнскі (Кальнензіс, з Кёльна) (польск.: Walenty Colnensis (z Kolna), лац.: Valentius Colnensis; каля 1580, Мазовія — 11 лютага 1634, Орша[1]) — езуіцкі святар і педагог.
Скончыў курс рыторыкі ў Віленскай акадэміі. 9 лютага 1600 г. уступіў у Рызе ў Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце удасканальваў педагагічную падрыхтоўку ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам прафесара Ежы Блаўгута. Год вывучаў паэтыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1604 па 1607 гг. праходзіў курс філасофіі ў Пултуску, а потым — скарочаны двухгадовы курс тэалогіі, пасля чаго быў высвечаны на ксяндза[2].
Валенцій Кёльнскі, выдатны знаўца грэчаскай мовы і выбітны педагог, ніколі не выкладаў філасофію ці тэалогію і не займаў адміністрацыйных пасад у Таварыстве Ісуса, засяродзіўшыся на выкладанні ў класе рыторыкі[2]. Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у Полацку (1613—1614, 1617—1633) і Рызе (1614—1617). Прэфект школ у Оршы (1633—1634)[1].
Зноскі
- ↑ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 48.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.
- Нарадзіліся ў 1580 годзе
- Нарадзіліся ў Мазовіі
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1634 годзе
- Памерлі ў Оршы
- Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума