Валерый Іванавіч Кудашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Іванавіч Кудашоў
Дата нараджэння 1 ліпеня 1941(1941-07-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Іванавіч Кудашоў (нар. 1 ліпеня 1941, в. Акцябрск, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і механізмы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці», 1969), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1978).

Працаваў у Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект» (з 1970), Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР (з 1972), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1984, загадчык кафедры), Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (1992—2004, з 1997 — старшыня, у 2001—2004 — генеральны дырэктар), Мінскім інстытуце кіравання (2004—2013, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2014, прафесар кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці).

Навуковыя інтарэсы: кіраванне інавацыйнай дзейнасцю; кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю; пытанні набыцця правоў на вынаходствы, перадачы тэхналогій і ноу-хау.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Залаты медаль імя В. І. Бліннікава «За ўнёсак у вынаходніцкую і патэнтную справу» (2006).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Организационно-экономический механизм управления научно-техническими нововведениями в процессе развития рыночных отношений : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 15.12.1998 : утверждена 28.04.1999 / Кудашов Валерий Иванович. — Минск, 1998.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кудашов Валерий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 331.
  • Кудашов Валерий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 473—474.