Валерый Ігаравіч Грамыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Валерый Грамыка
Поўнае імя Валерый Ігаравіч Грамыка
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Мінск 65 (4)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 19 (4)
2020—2021 Расія Арсенал (Тула) 19 (0)
2021   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 8 (2)
2022— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 29 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (1)
2019— Беларусь Беларусь 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Валерый Грамыка (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», улетку 2014 года пачаў выступаць за дубль. Хутка замацаваўся ў рэзервовым складзе, і ўжо ў міжсезонні 2014/15 трэніраваўся разам з асноўнай камандай, ездзіў у яе складзе на турэцкія перадсезонныя зборы. 11 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць мінскага «Дынама» (0:3).

У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2018 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон 2018 у дублі салігорскага клуба, з ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, пераважна выхадзіў на замену, часам з’яўляючыся ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2019 ужо стаў адным з асноўных ігракоў салігорцаў. У ліпені 2019 года з-за адмовы падаўжаць кантракт з клубам быў адхілены ад асноўнага складу і да канца года трэніраваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе клуба пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў барысаўскі БАТЭ[6]. Ліпень і жнівень прапусціў з-за траўмы, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўскай каманды. У лістападзе 2021 года стала вядома, што паўабаронца па заканчэнні арэнды вяртаецца ў «Арсенал»[7].

У лютым 2022 года на правах свабоднага агента падпісаў паўнавартасны кантракт з БАТЭ[8]. У сезоне 2022 быў адным з асноўных ігракоў каманды. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з барысаўчанамі, разглядаючы іншыя варыянты кар’еры, а ў лютым вярнуўся і падпісаў новае пагадненне з клубам[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, забіў гол у браму Сан-Марына.

15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першыя 57 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Мінск Беларусь 16 1
2015 Д1 Мінск Беларусь 19 1
2016 Д1 Мінск Беларусь 23 0
2017 Д1 Мінск Беларусь 23 3
2018 Д1 Шахцёр Беларусь 9 0
2019 Д1 Шахцёр Беларусь 10 4
2019/20 (2) Д1 Арсенал Расія 3 0
2020/21 Д1 Арсенал Расія 16 0
2021 (2) Д1 БАТЭ Беларусь 8 2
2022 Д1 БАТЭ Беларусь 29 5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]