Перайсці да зместу

Валерый Ігнатавіч Глушакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Ігнатавіч Глушакоў
Дата нараджэння 1 верасня 1926(1926-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2005(2005-04-03) (78 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР

Валерый Ігнатавіч Глушакоў (1 верасня 1926(1926-09-01), Бабруйск3 красавіка 2005(2005-04-03), Мінск) — беларускі савецкі спявак (лірычны тэнар). Народны артыст БССР (1964)[1].

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў Бабруйску. Валерый Глушакоў гераічна праявіў сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся на акупіраванай тэрыторыі, служыў сувязным 9-й Кіраўскай брыгады, быў арыштаваны гестапа, збег[2].

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1956, па класе Я. Віцінга). З 1954 года — саліст Беларускай філармоніі, у 1956-74 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Выканаўчай манеры спевака ўласцівы лірысная напоўненасць, непасрэднасць[1]. Стварыў вобразы Андрэя (першы выканаўца)[3][4] і Супонькі («Калючая ружа», «Калі ападае лісце» Ю. Семянякі), Уронака (першы выканаўца)[3][4]Яснае світанне» А. Туранкова), Марціна (першы выканаўца) («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Уладзіміра Ігаравіча («Князь Ігар» А. Барадзіна), Фаўста («Фаўст  (руск.)» Ш. Гуно), Надзіра («Шукальнікі жэмчугу  (руск.)» Ж. Бізэ), дэ Грые, Вертэра («Манон  (руск.)», «Вертэр  (руск.)» Ж. Маснэ), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рудольфа(«Багема[ru]» Дж. Пучыні), Антоніа («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Рафаэля («Рафаэль  (руск.)» А. Арэнскага  (руск.)) і інш[1].

У канцэртным рэпертуары Глушакова творы замежнай класікі, савецкіх, беларускіх кампазітараў, народныя песні[1].

Узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «30 гадоў Савецкай Арміі і флоту», «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «60 гадоў узброеных сіл СССР»[2].

На доме, дзе жыў Валерый Глушакоў, усталявана мемарыяльная дошка[5].

Зноскі

  1. а б в г д Глушаков Валерий Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. а б Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 14 верасня 2015.
  3. а б Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
  4. а б Глушаков В. И. (руск.)
  5. Мемарыяльная дошка
  • Республика Беларусь : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
  • Театральная энциклопедия. Том 6/Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1967. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл.