Валерый Андрэевіч Пячэннікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Андрэевіч Пячэннікаў
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
жнівень 1983 — снежань 1985
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Георгій Таразевіч
Пераемнік Уладзімір Міхасёў

Нараджэнне 25 студзеня 1941(1941-01-25)
Смерць 24 кастрычніка 2015(2015-10-24) (74 гады)
Партыя
Адукацыя

Вале́рый Андрэ́евіч Пячэ́ннікаў (25 студзеня 1941, Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці — 24 кастрычніка 2015, Мінск) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта са жніўня 1983 года па снежань 1985 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўны шлях пачаў у 1957 году цесляром у будаўнічай арганізацыі. Пасля службы ў Савецкай Арміі вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны БДУІР‎), абіраўся сакратаром камітэта камсамола гэтага ж інстытута, потым — першым сакратаром Савецкага райкаму камсамола г. Мінска.

З 1972 года — на партыйнай рабоце.

Са жніўня 1983 года па снежань 1985 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Са снежня 1985 года першы сакратар Мінскага гаркама КПБ. С 28 ліпеня 1986 года да 1991 сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Некралог. (руск.)(недаступная спасылка). Мінскі кур'ер (27 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2015.