Валерый Фёдаравіч Ачайкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Ачайкін)
Валерый Фёдаравіч Ачайкін
Дата нараджэння 20 верасня 1938(1938-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 2017(2017-10-01) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Узнагароды

Валерый Фёдаравіч Ачайкін (20 верасня 1938, Анаткасы, Урмарскі раён, Чувашская АССР — 1 кастрычніка 2017, г. Мінск) — беларускі архітэктар чувашскага паходжання, мастак і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 верасня 1938 года у вёсцы Анаткасы Урмарскага раёна Чуваскай АССР у сям’і селяніна. З 1956 года па 1961 год вучыўся у Чэбаксарскім мастацкім вучылішчы  (руск.), з 1961 па 1967 год у Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. І. Мухінай. З 1967 года жыў у Мінску.

З 1967 да 1970 года працаваў на заводзе вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзе, а з 1970 па 2002 у праектным інстытуце Белдзяржпраект, дзе з 1995 года ўзначальваў аддзел інтэр’ераў і малых архітэктурных формаў. З 1991 дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2005 з’яўляўся дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава і дарадцаю Беларускай акадэміі архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, член Беларускага саюза мастакоў (2008).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Браў удзел у вялікай колькасці архітэктурных праектаў інстытута Белдзяржпраект як распрацоўшчык інтэр’ераў будынкаў (19701986) і малых архітэктурных формаў. Некаторыя з іх:

Інтэр’ер гандлёвай залы ўнівермага «Зорка»

Цягам 5 гадоў з’яўляўся членам творчай групы па распрацоўке інтэр’ераў Палаца Рэспублікі.

Выяўленчае мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Валерый Ачайкін вядомы як мастак, які працаваў у жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта. Браў удзел у шматлікіх выставах. Яго творы знаходзяцца ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны у Мiнску, у мастацкім музеі г. Табольска і ў шматлікіх прыватных сборах у Беларусі, Расіі, Германіі, Злучаных Штатах, Францыі і Літве.

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1971 па 1981 год узначальваў мастацкую студыю пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Быў дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і дацэнтам Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Праекты інтэр’ераў неаднаразова адзначаліся Ганаровымі граматамі Саюза архітэктараў Беларусі. За праект інтэр’еру станцыі Мiнскага метрапалітeна «Інстытут культуры» ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Дукаваныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Падручнік «Проектирование интерьеров индивидуального жилого дома : учебное пособие для вузов» / Л. Е. Дягилев, В. Ф. Очайкин. — Минск : Современные знания, 2008. — 107 с. — ISBN 978-985-6885-10-8.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]