Валерый Гур’евіч Ціхіня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Гур'евіч Ціхіня)
Валерый Гур’евіч Ціхіня
Нараджэнне 1 кастрычніка 1940(1940-10-01) (83 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне
Дзейнасць юрыст, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера права[1], правазнаўства[1] і палітыка[1]
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Вале́рый Гу́р’евіч Ціхі́ня (нар. 1 кастрычніка 1940, Капаткевічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі юрыст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна ў сям’і служачага. Скончыў школу ў в. Зеляночы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці[2].

Працоўны шлях пачаў у 1956 годзе справаводам народнага суда Васілевіцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1963 годзе Белдзяржуніверсітэта працаваў навуковым супрацоўнікам Мінскага НДІ судовых экспертыз, загадчыкам крыміналістычнай лабараторыі БДУ, з 1966 года — у органах пракуратуры.

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі са снежня 1974 года займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю.

У красавіку 1983 года выбраны дэканам юрыдычнага факультэта БДУ, у снежні 1986 года прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце БДУ.

На сесіі Вярхоўнага Савета БССР у кастрычніку 1989 года выбраны міністрам юстыцыі БССР.

У 1990—1991 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

3 1996 па 1999 гады займаўся педагагічнай дзейнасцю, з’яўляўся прэзідэнтам Беларускага фонду прававога супрацоўніцтва.

У верасні 1999 года абраны загадчыкам кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін і міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і на гэтай пасадзе працуе па цяперашні час.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За вялікія заслугі ў галіне юрыспрудэнцыі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986) і трыма медалямі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства. Прымаў удзел у падрыхтоўцы законапраектаў (праект Грамадзянскага кодэкса, праект Кодэкса законаў аб працы і інш.). Асноўны навуковы напрамак — праблемы фарміравання дэмакратычнай прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь, міжнароднае прыватнае права, грамадзянскі працэс.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 29 манаграфій і 15 падручнікаў.

Пад яго навуковым кіраўніцтвам працуюць 15 кандыдатаў і саіскальнікаў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Ими гордится школа Архівавана 31 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]