Валерый Канстанцінавіч Няхаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Няхаеў
Імя пры нараджэнні Валерый Канстанцінавіч Няхаеў
Дата нараджэння 1948(1948)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Грамадзянства  Беларуская ССР,  СССР
Дата смерці 1982(1982)
Месца смерці Мінск
Прычына смерці Расстрэл
Забойствы
Колькасць ахвяр 3
Перыяд забойстваў 26.06.1982 - 27.07.1982
Матыў Жаданне адпомсціць калеге па працы
Арышт і пакаранне
Пакаранне Смяротнае пакаранне

Валерый Няхаеў (1948 год, Мінск, БССР, СССР1982 год, там жа) — савецкі серыйны забойца-атрутнік. Забіў трох чалавек, за што быў прысуджаны да смяротнага пакарання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Валерый Няхаеў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Мінску. Яго сям'я была няшчаснай. Бацька рана памёр, маці не займалася выхаваннем дзяцей. Праз некалькі гадоў у сям'і нарадзіўся яшчэ адзін брат — Аляксандар. Валер ў пачатку 1970-х гадоў атрымаў вышэйшую адукацыю, але з-за сваёй прынцыповасці звольніўся з добрай працы і пайшоў працаваць у Мінскі тэатр оперы і балета. Валерый быў замкнёны і забіты.

У Аляксандра ўсё склалася ўдала: ён скончыў хімфак ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Апошняй кропляй цярпення Валерыя стаў выпадак на працы: яго калега па працы — Уладзімір Мезенцаỳ выпадкова выпусціў на яго дэкарацыю і нават не папрасіў прабачэння. У ноч на 26 чэрвеня 1982 года ў 5-й клінічнай бальніцы памёр машыніст сцэны мінскага драмтэатра ім. Я. Купалы Сяргей Кучараў. Раптоўная смерць 27-гадовага чалавека ўжо сама па сабе была дзіўнай. Здзіўленне выклікаў у дактароў і дыягназ, з якім паступіў пацыент — атручванне шампанскім, у якое быў падмяшаны талій. Неўзабаве высветлілася, што Кучараў не так даўно ўжо звяртаўся да дактароў, скардзячыся на здранцвенне канечнасцяў і металічны прысмак у роце. Падобныя скаргі былі і ў яго калегі, таксама машыніста сцэны, Ігара Лабанава. «Хуткая» забрала абодвух прама з працы. У машыну пацярпелых заносілі на насілках: яны падалі пры кожнай спробе зрабіць крок. У лякарні пацярпелыя паведамілі прычыну іх магчымага атручвання: напярэдадні Уладзімір Мезенцаỳ ім прынёс бутэльку «Савецкага шампанскага», якую распілі Лабанаў і Кучараў.

27 чэрвеня 1982 года ў адну з бальніц Мінска паступілі 26-гадовыя выпускнікі Мінскага будаўнічага інстытута Георгій Лапцеў і Уладзімір Рыбакоў. Яны расказалі, што ў той дзень адзначалі выпускны ў інстытуце і адна з дзяўчат запрасіла студэнтаў да сабе выпіць дэфіцытнага грузінскага віна. Як аказалася, дзве бутэлькі дэфіцытнага віна знайшла маці той самай дзяўчыны ля дзвярэй кватэры Уладзіміра Мезенцава, які фігураваў у справе аб папярэднім злачынстве — моцным атручванні шампанскім. Неўзабаве выпускнікі інстытута памерлі. Неўзабаве ў горадзе адбылося трэцяе атручванне. У пачатку ліпеня 1982 года ў адну з бальніц Мінска паступілі яшчэ трое тых, хто атруціўся. На раніцу, пасля атручвання, у іх выпалі валасы. Усе трое атруціліся напой «Байкал», які ім даў Уладзімір Мезенцаỳ. З трох атручаных выжылі ўсе, але адзін з іх, у выніку атручвання, атрымаў цяжкія ўскладненні і праз некалькі гадоў скончыў жыццё самагубствам. Мезэнцава дапыталі. Ад яго следчыя даведаліся, што атручаныя напоі належалі Няхаеву.

Аляксандра Няхаева міліцыя Мінска арыштавала, калі той вяртаўся з крамы хімреактываў. Неўзабаве быў затрыманы і Валерый. У кватэры быў знойдзены цэлы хімічны склад. Там знаходзіліся сотні рэактываў. Валерый Няхаеў адразу ва ўсім прызнаўся. Суд прыгаварыў Валерыя Нехаева да расстрэлу, а Аляксандра Нехаева — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамара Иванютина
  • Чыкагскі атрутнік

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]