Валерый Кордус
Валерый Кордус | |
---|---|
Valerius Cordus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1515[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1544[1] (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Euricius Cordus[d] |
Род дзейнасці | батанік, хімік, урач, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта, псіхолаг, энтамолаг, іхтыолаг |
Навуковая сфера | батаніка і фармацэўтыка[d] |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрывальнік арганаў размнажэння ў папаратнікаў, наватар у метадах назірання і вывучэнні органаў раслін |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «V.Cordus»
З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца. Персанальная старонка на сайце IPNI |
Валерый Ко́рдус (лац.: Valérius Córdus; 18 лютага 1515[5] — 25 верасня 1544, Рым) — нямецкі батанік і фармацэўт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Каселі. Навучаўся спярша ў свайго бацькі, затым у Марбургскім універсітэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Лейпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым універсітэце. З 1539 года выкладаў ва ўніверсітэце Вітэнберга; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы были выданыя ўжо пасля яго смерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (лац.: «Valerii Cordi Simesusii annotationes in Pedacii Dioscoridis Anazarbei de medica materia…»), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі яго часу, асноўваліся на працу Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».
У 1540 годзу Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналогію атрымання эфіру з сернай кіслаты і этылавага спірту.
У 1542 годзу Кордус прадставіў гарадскому савету Нюрнберга сваю асноўную працу па фармакалогіі (лац.: «Valerii Cordi dispensatorium, sive pharmacorum conficiendorum ratio»), за якую атрымаў сто залатых манет; гэтая праца была выдана Нюрнбергскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.
Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па раслінах Італіі і Германіі «Гісторыя раслін» (лац.: «Historia Plantarum»), была прадстаўлена ім у 1544 годзе ў Вітэнбергскі ўніверсітэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара медыцыны. Неўзабаве пасля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе адной са сваіх шматлікіх паездак Еўропай. Шмат якія яго працы были апублікаваныя пасмяротна Конрадам Геснерам.
Валерый Кордус загадзя паслаў далейшым спробам класіфікацыі раслін карысныя новаўвядзенні ў метадзе назірання і вывучэння органаў раслін, адкрыў органы размнажэння ў папаратнікаў.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118670085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118670085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://www.inschriften.net/santa-maria-dell-anima/inschrift/nr/dio003-0102.html#content
- ↑ Паводле звестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валерый Кордус
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1515 годзе
- Нарадзіліся ў Каселі
- Нарадзіліся ў Эрфурце
- Нарадзіліся ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1544 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Рыме
- Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Далінееўскія батанікі
- Памерлі ад малярыі
- Батанікі Германіі
- Батанікі XVI стагоддзя
- Медыкі Германіі
- Медыкі XVI стагоддзя
- Фармаколагі Германіі