Валерый Мікалаевіч Карашкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Карашкоў
1-ы Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
4 мая 2006 — 14 снежня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Віктар Назаранка

Нараджэнне 3 студзеня 1953(1953-01-03) (71 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды

Вале́ры Мікала́евіч Карашко́ў — беларускі дзяржаўны дзяеч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Валерый Карашкоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Іўе Гродзенскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА.

19751976 — служыў у войску.

19771981 — інжынер, старшы інжынер, начальнік адзела ЦКБ «Стандарт».

19811991 — намеснік галоўнага інжынера, намеснік дырэктара ЦКБ «Спектр», у 19911992 — намеснік генеральнага дырэктара НВА «Спектр».

19921994 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

19941997 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.

19972001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Беларусі.

20012006 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

5 мая 2006 — 14 снежня 2011 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

Аўтар болей за сто пяцьдзясят навуковых прац і артыкулаў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, сапраўдны член Беларускай інжынернай акадэміі, Акадэміі праблем якасці Расійскай Федэрацыі, Метралагічнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе ўзнагароджаны Граматай Выканаўчага камітэта СНД, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

10 кастрычніка 2008 годзе за актыўную працу па ўмацаванні і развіцці Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагароджаны граматай СНД.

Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]