Валерый Мікалаевіч Раеўскі
Валерый Мікалаевіч Раеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2011 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Валерый Мікалаевіч Раеўскі (20 чэрвеня 1939, Мінск — 19 лістапада 2011) — беларускі тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1967 года, на працягу 35 гадоў, быў галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Доўгі час выкладаў і з'яўляўся прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Стварыў амаль паўсотню спектакляў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі. Сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» Аляксея Дударава; «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага; «Трыбунал», «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка; «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы; «Апошні шанц» Васіля Быкава; «Чалавек з легенды» Яўгена Шабана. Паводле твораў замежнай драматургіі Раеўскі паставіў спектаклі «Бура» Уільяма Шэкспіра, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Запіскі з падполля» Фёдара Дастаеўскага, «Лес» Аляксандра Астроўскага і іншыя. Работы Раеўскага сталі ўдзельнікамі і прызёрамі шматлікіх тэатральных фестываляў. На творчым рахунку рэжысёра дзясяткі пастановак на сцэнах рэгіянальных тэатраў — у Гомелі, Віцебску, Гродне, Маладзечне і іншых гарадах.
У 1976 годзе Валерыю Раеўскаму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, у 1998 годзе — народнага артыста Беларусі. Пастаўленыя ім спектаклі адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР. У 2004 годзе за асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі рэжысёр быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі