Валерый Паўлавіч Чкалаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Паўлавіч Чкалаў
Валерий Павлович Чкалов.jpg
Дата нараджэння 2 лютага 1904(1904-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1938(1938-12-15)[2][3] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Валерыя Валер’еўна Чкалава[d]
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР[d]
Званне камбрыг
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Валерый Паўлавіч Чкалаў на Вікісховішчы

Валерый Паўлавіч Чкалаў (2 лютага 1904, Васілёва, Балахнінскі павет, Ніжагародская губерня, Расійская імперыя — 15 снежня 1938, Масква, СССР) — савецкі лётчык-выпрабавальнік, камбрыг, Герой Савецкага Саюза. Камандзір экіпажа самалёта, у 1937 годзе здзейсніў першы беспасадачны пералёт праз Паўночны полюс з Масквы ў Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША).

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Чкалаў працягваў дамагацца дазволу на здзяйсненне пералёту ў ЗША, і ў маі 1937 года дазвол быў атрыманы. Старт самалёта АНТ-25 адбыўся 18 чэрвеня. Палёт праходзіў у значна больш складаных умовах, чым папярэдні (адсутнасць бачнасці, абледзяненне і г. д.), але 20 чэрвеня самалёт здзейсніў удалую пасадку ў амерыканскім горадзе Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША). Працягласць пералёту склала 8504 кіламетры.

За гэты пералёт экіпаж быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга.

12 снежня 1937 года Валерый Чкалаў быў абраны дэпутатам Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Горкаўскай вобласці і Чувашскай АССР. Па просьбе жыхароў Васілёва іх пасёлак быў перайменаваны ў Чкалаўскі.

Чкалаву прапаноўвалі заняць дзяржаўную пасаду, але ён працягваў займацца выпрабавальнай працай.

1 снежня 1938 года ён быў тэрмінова выкліканы з адпачынку для правядзення выпрабаванняў новага знішчальніка І-180.

Зноскі

  1. Valery Chkalov // https://pantheon.world/profile/person/Valery_Chkalov Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Чкалов Валерий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Valery Chkalov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]