Валерый Пятровіч Прыстаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Пятровіч Прыстаўка
Дата нараджэння 14 лістапада 1932(1932-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1997(1997-05-30) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера энтамалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1974)
Альма-матар

Валерый Пятровіч Пры́стаўка[1] (14 лістапада 193230 мая 1997) — вучоны-энтамолаг, доктар біялагічных навук (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Калодзежы (Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1957 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1977 года працаваў у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук БССР, дзе займаў пасаду загадчыка лабараторыі. У 1983—1992 гадах у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па мікрабіялагічных метадах барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур, выкарыстанню радыеізатопаў і іаніавальнага выпраменьвання, метадах уліку колькасці насякомых.

Сярод апублікаванага:

  • Генетический и другие нехимические методы защиты плодовых культур от яблонной плодожорки / М-во сел. хоз-ва СССР. Всесоюз. науч.-исслед. ин-т информации и техн.-экон. исследований по сел. хоз-ву. — М.: [ВНИИТЭИСХ], 1974.
  • Использование экологических данных для обоснования интегрированной защиты растений. — М., 1977.
  • Принципы и методы экспериментальной энтомологии / Под ред. Л. М. Сущени. — Мн.: Наука и техника, 1979.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]