Валерый Пятровіч Пяўніцкі
Нарадзіўся |
5 лютага 1961 (64 гады) |
|||
---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||
Альма-матар | ||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Валерый Пятровіч Пяўніцкі (нар. 5 лютага 1961, Мінск) — беларускі гандбаліст, трэнер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 лютага 1961 года ў Мінску[1].
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры[1].
У 1988—1993 гадах — трэнер жаночай каманды вышэйшай лігі СССР «Палітэхнік» (Мінск). У 1993—1994 гадах — трэнер мужчынскай юніёрскай каманды «NUKOBING HC» вышэйшай найвысокай юніёрскай лігі. У 1995—1996 гадах — трэнер жаночай каманды « Рух Хожаў» (Польшча). У 1996—1999 гадах — трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартовага майстэрства.
У 2002—2004 гадах — галоўны трэнер жаночай нацыйнай зборнай Беларусі. У 2004—2005 гадах — галоўны трэнер жаночай нацыйнай каманды Азербайджана.
У 2000—2002 і 2006—2008 гадах — трэнер мужчынскіх і жаночых камандаў 1-га дывізіёна чэмпіянату Іспаніі. У 2008—2009 гадах — трэнер СК «I de Agosto» (Ангола), які заняў другое месца ў чэмпіянаце Афрыкі сярод клубаў[крыніца?]. З 2009 года па май 2010 года — галоўны трэнер жаночай каманды «Вікторыя-Рэгія».
З З чэрвеня 2010 года па май 2025 года — галоўны трэнер нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі.
У 2013 годзе скончыў Вышэйшую школу трэнераў. Мае сертыфікаты Міжнароднага алімпійскага камітэта, ліцэнзію ЕГФ «Master Coach»[1].
У канцы 2024 года Пяўніцкі заявіў, што ўжо стаміўся гуляць толькі са зборнай Расіі, бо зборная Беларусі па гандболе адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў з лютага 2022 года з-за ўварванне Расіі ва Украіну. Меў ліберальнае стаўленне да сэксуальных меншасцяў, заявіўшы, што ў «кожнай камандзе былі такія дзяўчаты» (маюцца на ўвазе лесбіянкі)[крыніца?].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДУФК
- Ігракі ГК СКА Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Гандбалісты паводле алфавіта
- Гандбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па гандболе
- Трэнеры жаночай зборнай Азербайджана па гандболе
- Гандбалісты Беларусі
- Трэнеры ЖГК Вікторыя-Рэгія Мінск
- Трэнеры ГК БНТУ-БелАЗ
- Трэнеры ЖГК Рух Хожаў