Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Валерый Стрыпейкіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс
Нарадзіўся 13 лістапада 1974(1974-11-13) (43 гады)
Пінск, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Сцяг Беларусі Беларусь
Пасада трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1994 — 1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Біёлаг-Бялкон (Наваполацк) ? (29)
1995 — 1998 Сцяг Беларусі Нафтан-Дэвон (Наваполацк) 100 (48)
1999 — 2001 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 81 (47)
2001   Сцяг Славакіі Ружамберак 3 (0)
2002 Сцяг Расіі Валгар-Газпрам (Астрахань) 0 (0)
2002   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 24 (18)
2003 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 16 (8)
2003 Сцяг Літвы Каўнас 12 (4)
2004 — 2005 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 56 (34)
2006 — 2007 Сцяг Беларусі Гомель 50 (23)
2008 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 16 (2)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 54 (3)
2012 Сцяг Беларусі Мёры 12 (5)
Нацыянальная зборная**
1999 — 2001 Сцяг Беларусі Беларусь 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2012 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) дубль
2013 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) трэнер
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк)
2017 — Сцяг Беларусі Беларусь трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Валерый Стрыпейкіс (нар. 13 лістапада 1974, Пінск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай Беларусі. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар'еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000.

Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.

У 2006—2007 гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком.

У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1999—2001 гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У канцы сезону 2011 абвясціў аб завяршэнні кар'еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане».

У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама» быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013.

У снежні 2013 быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выстуіпў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»[1].

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]