Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Валерый Стрыпейкіс)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Валерый Стрыпейкіс
Поўнае імя Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс
Нарадзіўся 13 лістапада 1974(1974-11-13)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Біёлаг-Бялкон (Наваполацк) ? (29)
1995—1998 Беларусь Нафтан-Дэвон (Наваполацк) 100 (48)
1999—2001 Беларусь Славія (Мазыр) 81 (47)
2001   Славакія Ружамберак 3 (0)
2002 Расія Валгар-Газпрам (Астрахань) 0 (0)
2002   Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (18)
2003 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 16 (8)
2003 Літва Каўнас 12 (4)
2004—2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 56 (34)
2006—2007 Беларусь Гомель 50 (23)
2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 16 (2)
2009—2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 54 (3)
2012 Беларусь Мёры 12 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2001 Беларусь Беларусь 5 (0)
Трэнерская кар’ера
2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) дубль
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер
2013—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк)
2017—2019 Беларусь Беларусь трэнер
2020— Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Валерый Стрыпейкіс (нар. 13 лістапада 1974, Пінск) — былы беларускі футбаліст, нападнік, а потым трэнер. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў.

У цяперашні час працуе трэнерам у наваполацкім «Нафтане».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000.

Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005 гадах, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.

У 2006—2007 гадах гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком.

У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 1999—2001 гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У канцы сезона 2011 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане».

У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама», быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013.

У снежні 2013 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выстуіпў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»[2].

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[3]. У чэрвені 2019 года, пасля адстаўкі Крывушэнкі і прызначэння новага галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, пакінуў нацыянальную зборную[4].

У студзені 2020 года зноў апынуўся ў «Нафтане», дзе стаў памочнікам Тараса Чопіка[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]