Перайсці да зместу

Валерый Сямёнавіч Бяляўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Сямёнавіч Бяляўскі
руск.: Валерий Семенович Белявский
Дата нараджэння 1 жніўня 1926(1926-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1986(1986-11-05) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Вале́рый Сямё́навіч Бяля́ўскі (руск.: Валерий Семенович Белявский; 1 жніўня 1926, Керч — 5 лістапада 1986, Тосна) — савецкі арганізатар вытворчасці. Першы дырэктар Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна.

Нарадзіўся 1 жніўня 1926 года ў горадзе Керч Крымскай вобласці ў сям’і служачага. У 1943 годзе, пасля заканчэння дзесяцігодкі, пайшоў на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, баявы шлях скончыў у Германіі[1].

У пасляваенны час вучыўся ў Севераданецкім горным тэхнікуме, пасля заканчэння якога быў накіраваны ў Ленінград. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут па спецыяльнасці «горнаэлектрамеханік»[2].

Атрымаў накіраванне на будаўніцтва Каспійскага камбіната ў Туркменскай ССР. Да 1964 года працаваў дырэктарам камбіната, які будаваўся ў Туве. У 1964 годзе быў запрошаны на пасаду дырэктара камбіната сінтэтычнага валакна, што планаваўся ў Краснаярску, аднак пасля пераносу будаўнічай пляцоўкі ў Магілёў 26 чэрвеня 1965 года прызначаны першым дырэктарам Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (сучаснае ААТ «Магілёўхімвалакно»). На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да 1974 года. Будучы будаўніком па спецыяльнасці, В. С. Бяляўскі выдатна разбіраўся ў тэхналогіі будаўніцтва і ў арганізацыйных пытаннях новага прадпрыемства. У 1973 годзе ў ліку першых выпускнікоў ён без адрыву ад вытворчасці скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг хімічных валокнаў»[2].

У 1974 годзе з’ехаў з Магілёва. Працаваў у Туле і Калініне. У апошнія гады жыцця займаў пасаду намесніка дырэктара завода сінтэтычных мыйных сродкаў у горадзе Тосна Ленінградскай вобласці[2].

Памёр 5 лістапада 1986 года[2].

  • Синякина О. Химический гигант на Днепре // Россияне в истории Могилевского края: сборник материалов международной конференции, приуроченной к 750-летию Могилева : зборнік. — Магілёў: МДУХ, 2017. — С. 302—310. — ISBN 978-985-6985-94-5.