Перайсці да зместу

Валерый Сяргеевіч Дайнэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Сяргеевіч Дайнэка
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 лістапада 1951(1951-11-29) (72 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, вакаліст, аранжыроўшчык
Інструменты альт і вакал
Жанры вакал
Узнагароды Заслужаны артыст Беларускай ССР— 1990
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вале́рый Сярге́евіч Дайнэ́ка (29 лістапада 1951, Рудзенск) — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вакаліст і аранжыроўшчык. З 1977 да 1992 года і з 1998 да нашых дзён прымае ўдзел у вакальна-інструментальным ансамблі «Песняры».

Нарадзіўся ў музычнай сям’і (бацька — харавік-дырыжор, былы дырэктар музычнай школы, маці — спявачка, брат — піяніст). У 1959 годзе паступіў у музычную школу пры кансерваторыі па класе скрыпкі, але скончыў яе як альтыст. У часы вучобы ў школе захапляўся джазавай музыкай і ў старшых класах удзельнічаў у групе «Менестрэлі», творчасць якой кіравалася на творы стылю рок-н-рол і рытм-энд-блюз.

У 1970 годзе Дайнэка не змог паступіць у кансерваторыю і быў прыняты на трэці курс менскага Музычнага вучылішча. У гэты час, паралельна з працай у групе «Менестрэлі», Валерый працаваў у эстрадна-джазавым вакальным квартэце на радыё і аркестры Райскага.

З 1972 да 1976 года Валерый Дайнэка працаваў у ансамблях «Равеснікі» і групе Бадзьярава. У 1976 годзе працаваў ва Украіне ў Чарнаўцах у групе «Чырвона Рута» разам з Сафіяй Ратару.

З 1977 да 1992 года Дайнэка працаваў у ансамблі «Песняры». У 1980-я гады скончыў Інстытут культуры па спецыяльнасці дырыжор-харавік.

З 1993 да 1997 года працаваў у Дзяржаўным аркестры Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

З 1998 года і да нашых дзён працуе ў ансамблі «Беларускія Песняры», жыве ў Маскве.

Зноскі