Валерый Францавіч Жукоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Валерый Жукоўскі
Valery Zhukowski in 2016.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Францавіч Жукоўскі
Нарадзіўся 21 мая 1984(1984-05-21)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 11
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2005 Беларусь Ліда 63 (11)
2006 — 2007 Беларусь Белшына (Бабруйск) 38 (10)
2007 — 2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 53 (7)
2009 — 2012 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 99 (11)
2013 Беларусь Гомель 16 (2)
2014 — 2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 57 (11)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 19 (2)
2017 — Беларусь Нёман (Гродна) 80 (17)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2020.


Валерый Жукоўскі (нар. 21 мая 1984, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскага футбола, гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель»[2]. Разглядаўся як адзін з асноўных ігракоў, але ў маі 2013 года атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сезона.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Нафтан». Пасля вяртання стаў лідарам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы ў стартавым складзе. 2 жніўня 2014 года аформіў хет-трык у матчы з брэсцкім «Дынама». У сезоне 2015 застаўся іграком асновы «Нафтана», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату 2015.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасля прыходу ў ліпені на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, аднак, страціў месца ў аснове і на полі з’яўляўся нячаста. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].

У студзені 2017 года далучыўся да гродзенскага «Нёмана» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[7].

У пачатку сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе, пазней зноў стаў часцей з’яўляцца на полі на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на год[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2016
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д2 Ліда Беларусь 2 0
2002 Д2 Ліда Беларусь 14 1
2003 Д2 Ліда Беларусь 1 0
2004 Д2 Ліда Беларусь 17 5
2005 Д2 Ліда Беларусь 29 5
2006 Д1 Белшына Беларусь 26 4
2007 (1) Д2 Белшына Беларусь 12 6
2007 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 11 2
2008 Д1 Шахцёр Беларусь 30 5
2009 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 12 0
2009 (2) Д1 Нафтан Беларусь 12 0
2010 Д1 Нафтан Беларусь 32 5
2011 Д1 Нафтан Беларусь 28 3
2012 Д1 Нафтан Беларусь 27 3
2013 Д1 Гомель Беларусь 16 2
2014 Д1 Нафтан Беларусь 32 6
2015 Д1 Нафтан Беларусь 25 5
2016 Д1 Дынама Беларусь 19 2
2017 Д1 Нёман Беларусь 30 6
2018 Д1 Нёман Беларусь 25 7
2019 Д1 Нёман Беларусь 25 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]