Валерый Цімафеевіч Даўгала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Цімафеевіч Даўгала
Дата нараджэння: 6 чэрвеня 1947(1947-06-06) (71 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Вучоба: Мінскае мастацкае вучылішча
Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Вядомыя працы: інтэр'еры Мінскай ратушы, Палацу Рэспублікі, атэлю «Еўропа», кантэртнай залы ў касцёле Святога Роха, трох станцый Мінскага метрапалітэну
Уплыў: Іосіф Эйдэльман
Леанід Шчамялёў
Аляксандр Кішчанка
Уладзімір Стальмашонак
Алеся Паслядовіч
Гаўрыла Вашчанка, Зоя Літвінава

Валерый Цімафеевіч Даўгала (6 чэрвеня 1947, Гомель) — сучасны беларускі мастак-манументаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1954 па 1962 паспяхова навучаўся ў гомельскай сярэдняй школе №4, дзе малюнак выкладаў Тадэвуш Мікалаевіч Матуль, выпускнік Літоўскага мастацкага вучылішча і Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Таксама з 4 класа наведваў мастацкую студыю Палацу піянераў, якая была размешчана ў цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых — Паскевічаў. Першыя эцюды маляваў на беразе Сожа ў парку палацавага ансамбля і ў Навабеліцы.

Па заканчэнні 8 класаў паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча на аддзяленне мастацкага роспісу к Іосіфу Эйдэльману і Леаніду Шчамялёву. У якасці дыплома стварыў на «выдатна» пано з чаканкі да інтэр'еру Мінскага тэхналагічнага інстытуту.

Летам 1968 зрабіў беспаспяховую спробу паступіць у Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Потым спрабаваў паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне манументальнага роспісу, але не хапіла балаў, і па радзе Гаўрылы Вашчанкі будучы мастак пайшоў вучыцца на факультэт інтэр'еру і абсталявання. Але ўсе пяць гадоў навучання меў цесныя зносіны са студэнтамі і выкладчыкамі кафедры манументальнага мастацтва. Сваім галоўным настаўнікам лічыць Аляксандра Кішчанку, які прыцягваў яго да сваіх праектаў.

Атрымаў дыплом у 1972 годзе, пасля чаго год адслужыў у авіяцыйным палку супрацьпаветранай абароны ў Рызе. Потым 2 года вывучаў колеразнаўства ў аспірантуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута на кафедры дызайна, у Леніны Мікалаеўны Міронавай. Тэмай кандыдацкай дысертацыі быў «Колер у аб'ёмна-прасторавых кампазіцыях», але ж аспірантуру ён не скончыў.

Стаў мастаком творчай кваліфікацыі ў штаце Мінскага мастацкага вытворчага камбіната. У 1973 у майстэрні мінскага мастацкага камбіната стварыў картон да мазаікі Аляксандра Кішчанкі «Кастрычнік» (фасад праектнага інстытута «Белгіпрахарчпром» на Юбілейнай плошчы ў Мінску). У 1975 сумесна з Генадзем Жарыным стварыў вітраж «Пакарэнне энергіі» для Палаца культуры ў Новалукомлі і роспіс «Асвета» ў тэхніцы сграфіта для сярэдняй школы № 52 у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крепак, Б. А. Валерий Довгало. Минск в образах и красках / Борис Крепак. - Минск: Звязда, 2013. - 73, [1] с., [59] л. цв. ил. (руск.)